Знайсці
24.11.2023 / 19:397РусŁacБел

Наталля Качанава: Мы ніколі нікому не пагражалі

«Глядзіце, колькі яшчэ белых плям ёсць у гісторыі, колькі адкрываецца новых фактаў», — расказала старшыня Савета Рэспублікі калектыву дызайн-цэнтра вырабаў з натуральнага футра GNL, прадпрыемства «Белкаапзнешгандаль» Белкаапсаюза.

Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі

Яна расказала, што пракуратура займаецца пытаннем генацыду беларускага народа і «знаходзіць шмат новых пахаванняў».

«Мы ніколі нікому не пагражалі. А Польшча ад нас абараняецца, нагналі танкаў на мяжу, Амерыка даслала сваіх вайскоўцаў, якія праводзяць вучэнні практычна на мяжы. Вось гэтая істэрыя — для таго, каб праблемы, якія ёсць у іх краінах, сёння нівеліраваць за кошт таго, што хтосьці збіраецца на іх нападаць», — сказала Качанава.

«Мы ніколі не выступалі агрэсарамі і не будзем выступаць. Наша палітыка заўсёды будзе міралюбнай», — дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Не абышлося без рэверансу ў бок Лукашэнкі.

«Я вам яшчэ раскажу, як мы павінны дзякаваць прэзідэнту нашай краіны», — сказала Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

Наталля Качанава: Руская мова — гэта і наш нацыянальны набытак

«Наталля Іванаўна, калі трэба сабраць подпісы, мы збяром». Улады нагнятаюць гамафобную істэрыю

«Мы не можам за гэта не перажываць». Наталлю Качанаву непакоіць, што беларусы позна бяруць шлюб

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
5
1
Андрусь/адказаць/
24.11.2023
Увесь дзяржаўны апарат грунтуецца на крывадушнасці і хлусні. 
Усяму свету відавочна, што Беларусь пад кіраўніцтвам лукашэнкі стала краінай-суагрэсарам у агрэсіўнай захопніцкай вайне расіі супраць Украіны. Дзеянні рэжыму лукашэнкі адпавядаюць ААНаўскаму вызначэнню ваеннай агрэсіі. А Качанава крывадушна заяўляе, што яны нікому не пагражаюць, ніколі не выступалі агрэсарамі. Вось такая адкрытая, відавочна і непрыхаваная хлусня вельмі трапна характарызуе сапраўднае аблічча групоўкі, якая ўтрымлівае ўладу ў Беларусі. 
25.11.2023
Ага, проста брамы перад танкамi трымалi адчыненымi, iнфраструктуру i фашыстау рыхтавалi i падтрымлiвалi, мiгрантау завозiлi, на шухере стаялi, што гэта як не агрэсiя.
0
Антыкачанаў/адказаць/
25.11.2023
Асабліва дзякуюць луке і белорусской арміі за дапамогу ў нападзе на Украіну расейскія агрэсары. І палова ад знойденых пахаванняў - гэта ахвяры белорусских альбо савецкіх уладаў. Пра гэта качанава не забыла сказаць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031