Знайсці
24.11.2023 / 22:353РусŁacБел

Мінчанка аддала ноўтбук варажбіткам за зняцце сурокаў. Але на гэтым праблемы не скончыліся

Да пацярпелай каля гандлёвага цэнтра падышлі дзве жанчыны, якія папрасілі грошай. Спачатку ім адмовілі, таму яны сказалі, што на ёй ляжаць сурокі, піша Onliner.by.

Ілюстрацыйнае фота: «Панарама Саратава»

Жанчына прывяла дзвюх варажбітак дадому, там правялі абрад, а разлічылася за паслугі яна ноўтбукам коштам большым за 2000 рублёў. Але гэта яшчэ не ўсё.

На гэтым праблемы не скончыліся. На наступны дзень варажбіткі паведамілі, што рытуал не дапамог, бо для зняцця сурокаў патрэбна буйная сума грошай — 10 000 рублёў.

Мінчанка паверыла і пагадзілася, але такіх грошай у яе не было. Тады яна вырашыла аформіць у банку пазыку.

Абышоўшы некалькі аддзяленняў і атрымаўшы адмову, яна ўзяла ў крэдыт мабільны тэлефон коштам 6000 рублёў, які перадала жанчынам.

Неўзабаве мінчанка зразумела, што стала ахвярай аферыстак, і звярнулася ў міліцыю. Варажбітак затрымалі.

Ноўтбук і тэлефон на той момант былі прададзеныя, а грошы патрачаныя.

Чытайце таксама:

Белаграпрамбанк папярэдзіў пра рассылку ад махляроў

Тэлефонныя махляры пераканалі ахвяру разбіць дзверы ў банку

Жанчына падпаліла два аўто і кватэру — усё па просьбе тэлефонных махляроў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
24.11.2023
Што гэта ?
0
самая настаяшчая/адказаць/
25.11.2023
идзиётка
1
Максим Дизайнер/адказаць/
25.11.2023
Восточная немка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера