Знайсці
26.11.2023 / 16:4429РусŁacБел

Беларуская спартоўка запісала крык душы: Я стамілася выходзіць на пустыя стадыёны

Легкаатлетка Ірына Жук, якая ставіць нацыянальныя рэкорды ў скачках з шастом, паскардзілася, што нікому не цікавая.

Скрын відэа у тыктоку

«Я стамілася выходзіць на пустыя стадыёны, скакаць рэкорды Беларусі, дзе стаіць 10 чалавек. Гэта балюча, гэта непрыемна нават дзесьці. Ты разумееш, што ты гісторыю цяпер ствараеш адна.

І калі мае відэа, ад таго, што я расказваю, што ёсць такі від спорту, ад таго, што я паказваю, што адбываецца за кадрам гэтага віду спорту, якія бываюць праблемы, калі гэта прыцягне яшчэ хаця б 50 чалавек на стадыён, я буду шалёна рада. Калі не, я скажу: ну, значыць людзям не цікавыя скачкі з шастом, правільна? Як ім можа быць цікава тое, пра што яны ніколі не чулі і чаго яны ніколі не бачылі?» — кажа Ірына на відэа ў тыктоку.

@iryna_zhuk_#легкаяатлетика#беларусь#прыжкисшестом#спорт♬ оригинальный звук - Iryna ZHUK

Наконт пратэстаў пасля выбараў у 2020-м і вайны ва Украіне спартоўка не выказвалася. Але, як пісала «Трыбуна», легкаатлетка лічыла несправядлівым міжнародны бан у дачыненні беларускіх спартоўцаў і плакала з-за гэтага. Муж Ірыны, дзесяціборац Віталь Жук, падпісаў ліст у падтрымку Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

«Дзеці стаялі і плакалі». Чарга па салдацкую кашу ў Гомелі расцягнулася на сотні метраў, не ўсім хапіла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
37
Ха-ха
135
Ого
3
Сумна
7
Абуральна
7
0
Лукашеночка/адказаць/
29.11.2023
Ирочка, надо бы вам поменять род деятельности. Можно, например, в милицию пойти работать или в армию служить. Что вам этот стадион и этот шест? И рекорды эти все? Главное в жизни - это власть над людьми и возможность влиять на их судьбы. Послушайте меня, вы еще молодая и сможете все изменить. И для себя, и для окружающих.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.11.2023
Проста жыхар

Какой еще на хрен асобы, выбирая унылую кофейню вместо трибун красивого стадиона в центре города, в солнечный теплый день, пикапер мамкин. Асоб узнают на свиданиях, а не в месячных переписках с фотографиями 5-и летней давности, как любишь ты. У меня были телефоны почти всех кандидаток.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.11.2023
Проста жыхар,

Еще таких же "асоб" лайков наставило. Которые баб последний раз в одиннадцатом классе на выпускном трогали. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера