Знайсці
27.11.2023 / 10:256РусŁacБел

Мінчук перавёў аферыстам 300 тысяч рублёў

Пачалося ўсё класічна. У месенджары патэлефанаваў ілжэследчы і паведаміў, што на імя мужчыны невядомая жанчына аформіла крэдыт 120 000 рублёў.

mmr.ua

Каб перашкодзіць зламысніцы і дапамагчы вылічыць яе саўдзельнікаў сярод работнікаў банка, а таксама засцерагчы свае грошы, мінчуку неабходна «задэклараваць» усе наяўныя ў яго грашовыя сродкі на спецыяльны рахунак, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Мужчына паверыў: перавёў усе свае зберажэнні і грошы, атрыманыя ад продажу дома, на ўказаны злачынцамі рахунак.

Падазрэнні ў мінчука ўзніклі ў той момант, калі ў яго запатрабавалі прадаць аўтамабіль. Мужчына адмовіўся, пасля чаго аферысты перасталі выходзіць на сувязь і выдалілі ліставанне ў месенджары.

Агульная сума скрадзенага склала каля 300 тысяч рублёў.

У міліцыі нагадваюць, што яны не тэлефануюць у месенджарах і не просяць аформіць крэдыт ці аказаць садзейнічанне ў злове злачынцаў.

Чытайце таксама:

Мінчанка аддала ноўтбук варажбіткам за зняцце сурокаў. Але на гэтым праблемы не скончыліся

Тэлефонныя махляры пераканалі ахвяру разбіць дзверы ў банку

80-гадовая жанчына ледзь не прадала кватэру для месенджарных аферыстаў. Але рыэлтары своечасова адумаліся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юрий/адказаць/
28.11.2023
Подскажите где учат на аферистов?! Может и на мою долю найдется Буратино?
2
Максим Дизайнер/адказаць/
28.11.2023
we

Да-да. Не давяраць ментам. А давераць памяркауным. Хадить к ним на работку па 300, и верыць, што больше не стоишь. Идиот. Причем тут менты?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
28.11.2023
Юрий,

А снег на бошка не боишься, что упадет? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829