Знайсці
28.11.2023 / 15:377РусŁacБел

Былы работнік спіртзавода з-пад Ельска, брат якога загінуў за Расію, паехаў у «ДНР» з гуманітаркай

«Я павінен забраць ордэн брата і наведаць яго магілу побач з бацькам», — заявіў мужчына.

Аляксандр — злева з кійком. Фота: тэлеграм-канал «Беларусь з Данбасам»

У прарасійскім канале «Беларусь з Данбасам» расказваецца пра Аляксандра, які паехаў у горад Амвросіеўка (Данецкі раён) перадаць гуманітарную дапамогу расійскім салдатам. Яго брат ваяваў на баку Расіі і загінуў, а цяпер пахаваны ў Горлаўцы (Данецкая вобласць).

«Я павінен забраць ордэн брата, наведаць яго магілу побач з бацькам і перадаць дапамогу хлопцам, з якімі ён абараняў родны горад», — прыводзіць словы мужчыны канал.

Размова пра 45-гадовага Аляксандра Стрыжака. Ягоную асобу мы вызначылі, дзякуючы звесткам ад «Кіберпартызанаў» і супастаўленню біяграфіі з той, што апісалі прапагандысты.

Аляксандр Стрыжак. Фота: канал «Беларусь з Данбасам»

Ён родам з Горлаўкі, горада, які з красавіка 2014-га акупаваны расійскай арміяй і ўваходзіў у «ДНР». Ён прыехаў у Беларусь разам з маці, якая, згодна са звесткамі ад «Кіберпартызанаў», у 2003-м атрымала расійскае грамадзянства. Аселі яны ў вёсцы Данілаўка, якая знаходзіцца ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці.

Маці Аляксандра мела ІП, а таксама паспела папрацаваць у Ельскай спартыўнай школе і на Ельскім кансервавым заводзе. Сам мужчына афіцыйна працаваў толькі слесарам на Добрынскім спіртзаводзе (яшчэ ў 2007-м), а пасля значыўся беспрацоўным.

Добрынскі спіртзавод. Фота: foto-planeta.com

Па звестках «Кіберпартызанаў», мужчына паспеў займець праблемы з законам: некалькі адміністрацыйных спраў за «п'янкі» і крымінальная справа за кіраванне ў нецвярозым стане і стварэнне аварыйнай сітуацыі.

Бачна таксама, што ў мужчыны праблемы са здароўем — Стрыжак перасоўваецца з дапамогай кійка.

Імаверна, ягоны брат быў украінцам па грамадзянстве, бо ў беларускіх базах брата ў Аляксандра няма. Ягоны бацька памёр і пахаваны ў Горлаўцы. Невядома, кім быў ягоны брат і калі загінуў на вайне. Лукашысцкі канал піша, што пасмяротна яго ўзнагародзілі ордэнам і пахавалі побач з бацькам.

Старонка Аляксандра ў сацыяльнай сетцы «Укантакце»

Аляксандр купіў для расійскіх войскаў паўэрбэнкі, бензапілу, дызельны генератар і медыцынскія прэпараты (праўда, не ясна, на якія грошы, з улікам яго працоўнай біяграфіі). Усё гэта з дапамогай «валанцёраў» з РФ ён здолеў перадаць падраздзяленням. Наколькі вядома, ён ужо вярнуўся дадому.

Гуманітарка. Фота: тэлеграм-канал «Беларусь з Данбасам»

«Наша Ніва» звярнулася да яго па каментар, але Аляксандр не стаў гаварыць.

«Выбачайце, мне нецікавыя вашы пытанні», — адказаў ён.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Беларусы, якія дома, чакайце нас». Былы рознарабочы з Лунінеччыны ваюе за Расію — узяў пазыўны «Бульба»

Інструктар «Вагнера» з пазыўным «Брэст»: Беларусь — такі ж кірунак, як і іншыя. А мы спатрэбімся перад выбарамі

Штурмавік Палка Каліноўскага пра расійскіх салдат: Сядзеў з паўтарашкай піва каля падʼезда, а цяпер з такімі ж прыдуркамі едзе «мачыць укропаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Леон/адказаць/
28.11.2023
Это ведь финансирование экстремистской, даже террористической организации! Прокуратура РБ уже возбудилась?
0
8 год дамбілі Бамбасс/адказаць/
28.11.2023
Хворы чалавек, трэ было там і заставацца.
30.11.2023
Чаму яго не бяруць за фiнансаванне тэрарыстычнай дзейнасцi. Закон тут як дзiрка ад бублiка?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера