Знайсці
27.11.2023 / 21:451РусŁacБел

УСУ распавялі, што ў маі 2023 года за пяць хвілін збілі пяць расійскіх верталётаў і самалётаў над Бранскай вобласцю

Спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат у інтэрвʼю выданню «Навінарня» заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы ў маі 2023 года пры дапамозе ЗРК Patriot на працягу пяці хвілін збілі адразу пяць расійскіх самалётаў і верталётаў над Бранскай вобласцю.

 

Спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат

«Гэта была бліскучая аперацыя пад кіраўніцтвам камандуючага Паветранымі сіламі. Дзякуючы нестандартным рашучым дзеянням падраздзялення ЗРК Patriot за пяць хвілін знішчылі адразу пяць бартоў на бранскім напрамку, адкуль яны тады бамбавалі кіраванымі авіябомбамі нашы паўночныя рэгіёны», — кажа Ігнат. 

Паводле яго слоў, размова ідзе аб знішчальніках Су-34 і Су-35, двух верталётах Мі-8МТПР-1 і яшчэ адным верталёце Мі-8.

Крушэнне групы самалётаў і верталётаў у Бранскай вобласці адбылося 13 мая. Па інфармацыі «Коммерсанта», былі страчаныя два верталёты Мі-8 і самалёты Су-34 і Су-35. Іх экіпажы загінулі — паводле звестак СМІ, агулам ад дзевяці да адзінаццаці чалавек.

Дзяржаўныя расійскія СМІ і ўлады практычна цалкам праігнаравалі тое, што адбылося. Афіцыйна ў Бранскай вобласці прызналі страту толькі аднаго верталёта, а пра загінулых нават не казалі. 16 мая ў сацсетках зʼявілася паведамленне, што ў Бранскай вобласці шукаюць цела другога пілота, і ўлады просяць мясцовых дапамагчы.

Інфармаваны расійскі тэлеграм-канал Fighterbomber, які спецыялізуецца на пытаннях авіяцыі, тады пісаў пра чатыры барты, збітыя за адзін дзень у Бранскай вобласці. «Такіх страт нашай авіяцыі як сёння, не было з сакавіка мінулага года», — пісаў расійскі канал.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Жыве/адказаць/
27.11.2023
Слава ўкраінскім ваярам, слава амерыканскай зброі, дзякуй за Patriot, дзякуй усім краінам, што дапамагаюць вышвырнуць карычневы рашызм назад у расею.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера