Знайсці
28.11.2023 / 13:471РусŁacБел

Па месцы рэгістрацыі Артура Фінькевіча таксама прыйшлі сілавікі

Яго няма ў Беларусі тры гады, а па месцы рэгістрацыі ён не жыве дзевяць гадоў.

Артур Фінькевіч. Фота: фэйсбук Артура Фінькевіча

«Сёння па адрасе маёй рэгістрацыі ў Менску прыходзілі сілавікі. На мяне заведзена некалькі крымінальных справаў. Мяне ў Беларусі няма 3 гады, не жыў па месцы рэгістрацыі каля 9 гадоў, ні рэчаў, ні маёмасці ў Беларусі не маю», — напісаў Артур Фінькевіч у сваім фэйсбуку.

Артур Фінькевіч у 2000-х быў адным з лідараў «Маладога фронту», адным з лідараў і заснавальнікаў руху «Маладая Беларусь». У 2001-2002 гадах удзельнічаў у абароне Курапатаў. У студзені 2006 года яго затрымалі перадвыбарчых графіці «Мы хочам новага!» і «Достал!». Артура абвінавацілі ў злосным хуліганстве псаванні дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйных памерах і далі два гады хіміі. Адбываў пакаранне ў Магілёўскай спекамендатуры №43, затым яго перавялі ў следчую турму №4 Магілёва. 20 снежня 2007 года быў асуджаны з ужываннем артыкула «рэцыдыў» на адзін год, 6 месяцаў і 15 дзён пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 5 лютага 2008 году пад ціскам беларускай грамадскасці і сусветнай супольнасці быў вызвалены.

***

Сёння сілавікі прыйшлі з ператрусамі да некалькіх чалавек, звязаных з Каардынацыйнай радай, у тым ліку па месцы рэгістрацыі эканаміста Сяргея Чалага, кіраўніка руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, да родных супрацоўнікаў каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, у тым ліку Паўла Латушкі. Сілавікі ходзяць з пастановамі на вобшук па справах за «здраду дзяржаве» і па іншых крымінальных артыкулах.

Чытайце таксама:

Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
я за президента но не понимаю /адказаць/
28.11.2023
Так а смысл так ходить не пойму ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829