Знайсці
28.11.2023 / 13:582РусŁacБел

Эскізы алтарных роспісаў мінскага Чырвонага касцёла выкупілі беларусы замежжа

Каштоўнасць гэтых эскізаў роспісаў у тым, што яны яшчэ паказваюць Чырвоны касцёл (касцёл святых Сымона і Алены) як помнік мадэрну.

Галава Святой Алены і Сямён Вайніловіч са сваім заступнікам Святым Сымонам

Адзін з эскізаў алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены

Днямі стала вядома, што на інтэрнэт-аўкцыёне выставілі на продаж эскіз-праекты алтарных роспісаў касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску, выкананыя мастаком Юзафам Тэафілам Смалінскім (1865—1927). 

Сёння стала вядома, што іх выкупілі беларусы замежжа, пра гэта паведаміў канал «Спадчына».

«Па цэнтры ў нябёсах намаляваны Хрыстос, пад ім — выява Чырвонага касцёла. Хлопчык з дзедам — гэта Сямён Вайніловіч і ягоны заступнік Святы Сымон. Насупраць укленчаная дзяўчына гэта Алена Вайніловіч. Шматлікія партрэты жанчыны ў масіўнай кароне — гэта пошук вобразу Святой Алены, маці імператара Канстанціна, якая адшукала Труну Божую і Жыватворны Крыж, які трымае ў руках. (…)

У даважак ёсць малюнак Залатой Горкі. (…) Працы нагадваюць, чаму Чырвоны касцёл — помнік не толькі неараманскага стылю, але і мадэрну», — адзначаецца на канале. 

Некаторыя малюнкі можна было набыць за суму ад 1400 да 2000 еўра. Як сказана ў апісанні, на эскізах бачны забруджванні і праколы, але агулам яны добра захаваліся.

Чытайце таксама:

На аўкцыён выставілі эскізы алтарных роспісаў Чырвонага касцёла ў Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Неверагодна/адказаць/
28.11.2023
Беларусы моц!!!!
0
цудоўна!/адказаць/
28.11.2023
не сумнявалася
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031