Знайсці
30.11.2023 / 19:336РусŁacБел

Навошта ў пральную машыну кідаць шарыкі з фольгі

Алюмініевая фольга мае шмат спосабаў карыснага ўжывання ў доме. Аднак мала хто ведае, што яна таксама можа дапамагчы пры мыцці ў пральнай машыне. Дасведчаныя гаспадыні сцвярджаюць, што дастаткова толькі чатыры невялікія шарыкі з алюмініевай фольгі.

Шарыкі з фольгі дапамогуць лепш адмыць бруд і заменяць кандыцыянер. Скрын відэа user-bw7rn4sm8f / YouTube

На першы погляд, гэта можа падацца вельмі дзіўнай ідэяй — кавалкі фольгі ў пральнай машыне.

Як сцвярджаюць некаторыя дасведчаныя гаспадыні, яны выкарыстоўваюць шарыкі з фольгі пры пранні з некалькіх прычын.

Першая палягае ў тым, што прысутнасць фольгі, якая зроблена з такога металу, як алюміній, сярод адзення дазваляе нейтралізаваць статычную электрычнасць на сухой бялізне да прання ці пасля яго, калі ў вас машына з сушкай. У выніку пасля прання рэчы не будуць «зліпацца». Пры гэтым фольга не пашкодзіць ані машыну, ані адзенне.

Другая прычына — алюмініевая фольга можа паспяхова замяніць кандыцыянер для бялізны.

Кіньце ў барабан пральнай машыны чатыры шарыкі з фольгі і вам не спатрэбіцца заліваць кандыцыянер. Фольга — выдатны сродак замены гэтаму сродку. Адзенне пры гэтым будзе мяккім і прыемным навобмацак. І гэта без аніякай хіміі.

Акрамя гэтага, шарыкі, варочаючыся разам з бялізнай, садзейнічаюць перамяшчэнню пральнага парашку, што перадухіляе з'яўленне разводаў. Да таго ж, сутыкаючыся з рэчамі, яны выбіваюць часцінкі бруду, што ўзмацняе дзеянне парашку і іншых пральных сродкаў.

Яшчэ адным плюсам шарыкаў з фольгі зʼяўляецца магчымасць іх шматразовага выкарыстання. Проста, эфектыўна і эканамічна.

І апошняе — шарык з алюмініевай фольгі памерам мае быць большым за шарык для пінг-понгу, але меншым за тэнісны мяч. З-за верагоднасці таго, што кавалачкі фольгі могуць у працэсе прання адарвацца, лепш шарык змясціць у мяшэчак ці ў сетачку.

Чытайце яшчэ:

Ужываеце на кухні алюмініевую фольгу? Праверце, ці правільна гэта робіце

Як вярнуць шкарпэткам белы колер

Кіньце ў пральную машыну лаўровы ліст. Вы будзеце задаволеныя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
30.11.2023
Алюміній шкодны.
0
Ужас, нагнали шороху на этот унитаз/адказаць/
30.11.2023
4 шарыкі, вы молодец. А я еще с предыдущей темой - с закрыванием крышки унитаза, как советуют ученые, не догоняю ((
0
4 шарыкі/адказаць/
30.11.2023
Ужас, если золотой, то надо закрывать.
а на не золотом, знаете ли, не всегда и крышка бываеть и седушка.. и разбиты бачок.. ай 😢
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031