Знайсці
29.11.2023 / 07:59РусŁacБел

У Мінску 18-гадовая дзяўчына ўпала на казырок будынка

Інцыдэнт адбыўся ўчора па адрасе Мястроўская, 4.

Скрыншот відэа МНС

Работнікі МНС аказалі дапамогу 18-гадовай дзяўчыне, якая выпала з акна на казырок пад'езда, паведамляе МНС у сваім тэлеграм-канале.

Па прыбыцці ратавальнікаў дзяўчына знаходзілася ў прытомнасці. Яна сказала, што ўпала з 4-га паверха незадымляльнай лесвічнай клеткі.

З відэа, якое распаўсюдзіла Міністэрства надзвычайных сітуацый, відаць, што дзяўчыне балюча. «Трэба пацярпець, трэба пацярпець», — кажа ёй адзін з ратавальнікаў.

Работнікі МНС транспартавалі яе на насілках у машыну хуткай дапамогі.

Пасля агляду медыкамі з траўмамі рознай ступені цяжкасці дзяўчыну шпіталізавалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031