Знайсці
29.11.2023 / 09:431РусŁacБел

Распачалі крымінальную справу супраць заснавальніцы «Саюза маці Беларусі» і яе мужа

Баранавіцкая пракуратура распачала крымінальныя справы па фактах стварэння і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем, публічнай абразы Лукашэнкі і паклёпу на яго, а таксама садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці, піша «Вясна».

Згодна з матэрыяламі справы, 60-гадовая заснавальніца «Саюза маці Беларусі» Святлана Анцілеўская стварыла і кіравала «экстрэмісцкім фармаваннем». На адным з рэсурсаў яна размясціла відэазапіс, «у якім утрымліваўся паклёп у дачыненні да Лукашэнкі, у тым ліку абвінавачванні ў здзяйсненні цяжкага злачынства».

Паведамляецца, што муж падазраванай даў інтэрв'ю для «экстрэмісцкага фармавання» і ў сацсетках размясціў абразы ў адрас Лукашэнкі.

Сужэнцы знаходзяцца за мяжой.

КДБ прызнаў «Саюз маці Беларусі» «экстрэмісцкім фармаваннем» 29 верасня.

Ведамства таксама назвала імёны людзей, якія, як мяркуецца, звязаныя з арганізацыяй: Святлана Анцілеўская, Вольга Здановіч, Таісія Якавенка (Ліфанава), Наталля Алесінская, Таццяна Тарпанава (Васільцова).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць/
29.11.2023
Увесь сэнс экстрэмізму ў Беларусі - нешта сказаць у бок дырэктара саўгаса. Пракуратура, а як вы лічыце, народзец, блохі ўшывыя, боравы ды іншыя жыхары краіны маюць права адказаць тым жа?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031