Знайсці
29.11.2023 / 09:573РусŁacБел

Для перадачы палітвязням і іх сем’ям у фонды адправілі 84% сродкаў, сабраных на ліпеньскім марафоне салідарнасці

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета зрабіла чарговую справаздачу пра размеркаванне сродкаў, сабраных падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно», які прайшоў у канцы ліпеня.

Ад моманту мінулага паведамлення пра размеркаванне сродкаў зроблены наступныя пераводы арганізацыям:

— Ініцыятыва BY_help — 139 100 еўра сёння і 60 900 еўра папярэднім пераводам

— Беларуская асацыяцыя палітзняволеных «Да волі» — 40 000 еўра

— Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 13 500 еўра на гэтым тыдні і 18 000 мінулым пераводам. (Фонд паспяхова прайшоў фінансавы аўдыт.)

— Фонд Медыцынскай салідарнасці Беларусі — 3500 еўра

Такім чынам, станам на 28 лістапада для дапамогі палітзняволеным у арганізацыі і фонды ўжо пераведзена 458 500 еўра з 545 740,22 еўра (агульнай сумы, якая засталася пасля аплаты камісіі).

Яшчэ каля 12 000 еўра пакуль захоўваецца ў крыптавалюце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Агідна/адказаць/
29.11.2023
Гэта, напэўна, стане адной з найбуйнейшых афёраў беларускага замежжа. З кожным "траншам пераводаў" лічбы сабраных сродкаў на дзясятачку-двадцатачку змяншаюцца, хаця тая ж крыпта вырасла да даляра і сума павінна ПАВЯЛІЧВАЦЦА! Хоць бы ужо не плявалі ў душу беларусам так бессаромна: яшчэ нядаўна было "557,8 тысяч сабраных" (https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/326259), а ўжо 545 740,22 еўра".

1
Научитесь читать/адказаць/
29.11.2023
Агідна, вы не в состоянии осмысленно прочитать статью в несколько абзацев? Зачем вы солгали в вашем комментарии, какая ваша цель? Наверное очередной засланный казачок из конторы. Собрали всего 557.8 тысяч, а 545.7 тысяч это та сумма, которую уже успели выплатить на данный момент.
0
Агідна Ўдвая/адказаць/
29.11.2023
Научитесь читать, Вы ад карысных ідыётаў ці ад неверагодных? Клікніце вось гэтую спасылку (https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/326259) і пабачце, што сабралі нібыта 574 000 эўраў. Куды зніклі 30 тысячаў? Ці вы таксама скажаце, што збор амаль 1000, напэўна, чалавек пайшоў на міфічныя камісіі? Чаму крыпта скаканула, а ў іх усё змяншаецца база?
Дзе справаздачы/выпіскі хоць абезасобленыя? Вам падабаецца такі збор, які не адрозніваецца ад лукашэнкавага фонду, які ніхто не можа кантраляваць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера