Знайсці
29.11.2023 / 13:184РусŁacБел

Што значыць слова «ўбунту» і чаму яно важнае для беларусаў. Натхняльная гісторыя ад Маляваныча

Аляксандр Ждановіч, вядомы многім па «Калыханцы» як Маляваныч, цяпер робіць тыктокі ў адным з каналаў «Нашай Нівы». У апошнім з іх ён патлумачыў значэнне слова «ўбунту».

@nashanivalite Што азначае Убунту? Паслухайце новую гісторыю ад Маляваныча. Папярэднія тут – @Наша Ніва. Беларусь , @Наша Ніва. Беларусь , @Наша Ніва. Беларусь . #беларусь#беларускаямова#беларускамоўны#белорусскийязык#жывебеларусь#мінск#менск#минск#калыханка#маляваныч#цікава#жывебеларусь#беларускамоўнытыкток#тыкток#нашаніва♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Беларусь

Аднойчы адзін антраполаг прапанаваў дзецям афрыканскага племя пагуляць у гульню. Ён паклаў кошык са смачнай садавіной і сказаў: «Першы, хто дабяжыць да дрэва, атрымае кошык». 

Калі ён падаў ім сігнал для старту, ён быў здзіўлены тым, што дзеці пайшлі разам, трымаючыся за рукі. Яны разам дайшлі да дрэва і падзялілі садавіну пароўну.

Антраполаг спытаў у іх: «Чаму вы так зрабілі, кожны ж з вас меў магчымасць займець увесь кошык цалкам».

Дзеці адказалі: «Убунту!»

«Убунту» на іх мове азначае: «Я ёсць, таму што мы ёсць». Гэта значыць: як можна быць шчаслівым, пакуль астатнія няшчасныя?

«Усё будзе добра, даражэнькія, — падсумоўвае Маляваныч, — пакуль мы ёсць і мы разам! Убунту!»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Dr. Tux/адказаць/
29.11.2023
Адсюль і назва самага папулярнага дыстрыбутыва Linux — Ubuntu.
0
Алесь Нязгода/адказаць/
29.11.2023
Яшчэ адна нагода каб карыстацца Linux.
6
Максим Дизайнер/адказаць/
29.11.2023
Тое, што и в остальных мовах. Символ ойтишного задротсва и мазохизма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031