Знайсці
29.11.2023 / 13:5112РусŁacБел

«Занадта шыкоўна жыць няможна». У Маскве на Краснай плошчы затрымалі жанчыну, якая здымала відэа з 14 кілаграмамі чырвонай ікры

Паліцыянты затрымалі на Краснай плошчы Гуліну Навуман, якая прыйшла туды 20 лістапада зняць відэа для інстаграма. Але дама ў футры з аграмезным бутэрбродам чырвонай ікры на фоне Крамля не спадабалася паліцыі. 

Гуліна Навуман. Фота: naumann_gulina / Instagram, калаж: msk1.ru

«14 кг найсмачнейшай ікры, прывезенай з Хабараўска, натхнілі мяне на рылс. Я ем велізарны бутэрброд з чырвонай ікрой на вуліцы. Памочніца прапанавала паехаць да Крамля і зʼесці бутэрброд на фоне Крамля. Вось што высветлілася: здымаць побач з Крамлём так шмат ікры няможна, у краіне сітуацыя шыкаваць забараняе», — напісала Навуман у сваім тэлеграм-канале. 

У размове з MSK1.RU яна сказала, што яе і яе спадарожніцу, якая здымала відэа, тры гадзіны пратрымалі ў аддзяленні паліцыі, высвятляючы матывы іх дзеянняў.

Па словах Гуліны, праваахоўнікаў збянтэжыў памер бутэрброда і колькасць ікры ў кантэйнеры: яе там было 14 кілаграмаў. Пытанні таксама выклікаў пасыл відэароліка.

— З аднаго боку, усхваляюць Расію, што ідзе такая сітуацыя цяпер, што людзі добра жывуць, а з другога боку, быццам і няможна паказваць, што добра жывеш, таму неяк так, — сказала MSK1.RU Гуліна.

«Калі кулуарна, то занадта шыкоўна жыць няможна. <…> Гэта значыць, з маленькім бутэрбродзікам прыходзьце, не пытанне», — перадае яе словы выданне.

Жанчын з крамлёўскага аддзялення паліцыі, дзе, паводле Гуліны, становішча «не самае прыемнае», адпусцілі без пратаколаў.

Цікава, што інстаграм, дзе Гуліна запосціла відэа перад затрыманнем, забаронены ў Расіі, але ніякіх наступстваў гэта не мела. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Максим Дизайнер/адказаць/
29.11.2023
Порфирий

Иди сходи на деловую встречу или в приличный ресторан в своих черных базарных лохмотьях, а лучше в ватнике, кирзе и шапке ушанке, кич. Выглядите, как гоблины, которые из пещеры 50-и летней давности только что вылезли, и еще нормальным это называют. Китайский телефон, китайские лохмотья, китайские мозги.
30.11.2023
Максим Дизайнер, ты ж раней так ухваляў капцяшчую мацкву, што здарылася?
0
Порфирий/адказаць/
01.12.2023
Максим Дизайнер, так она не на деловой встрече, а специально для ролика чтобы такие как ты не прошли мимо и не излили душу навыворот. Сработало. ПС. Ты сам-то, поди, метросексуал европейский, стиляги из Москвы... из грязи в князи.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829