Знайсці
30.11.2023 / 07:554РусŁacБел

Лаўроў прыляцеў на саміт АБСЕ ў Скоп'е праз Грэцыю, а не праз Балгарыю

Грэцыя і Балгарыя як чальцы ЕС у лютым 2022-га закрылі сваю паветраную прастору для расійскіх лайнераў. Балгарыя адкрыла неба для самалёта Лаўрова, але дазвол не распаўсюджваўся на Марыю Захараву. Лайнер прыбыў у Скоп'е, піша РБК.

Сяргей Лаўроў прыбыў у Скоп'е. Фота: МЗС Расіі

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў прыляцеў у сталіцу Паўночнай Македоніі Скоп'е на сустрэчу са сваімі калегамі з краін Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Па даных сэрвісаў адсочвання палётаў Flightradar24 і FlightAware, самалёт Лаўрова (RSD308) ляцеў з Расіі над Чорным морам, а затым над тэрыторыяй Турцыі і Грэцыі, пасля чаго ўвайшоў у паветраную прастору Паўночнай Македоніі, піша РБК.

27 лістапада міністр, кажучы пра магчымасць узяць удзел у пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў АБСЕ, казаў, што гэта залежыць ад таго, ці адкрые для расійскага самалёта сваю паветраную прастору Балгарыя, яна «быццам бы абяцала» гэта Паўночнай Македоніі. З канца лютага 2022-га неба краін Еўрасаюза закрыта для пралёту лайнераў авіякампаній з Расіі. І Балгарыя, і Грэцыя — члены ЕС.

Паўночная Македонія не мае такога статусу, але яна таксама далучылася да забароны ЕС. Як паведамляла Associated Press, краіна вырашыла на час правядзення пасяджэння адкрыць паветраную прастору, каб Лаўроў мог прыбыць на мерапрыемства.

Прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава ў тэлеграм-канале паведаміла, што палёт праз Балгарыю быў немагчымы, бо дазвол краіны не распаўсюджваўся на яе асабіста. «Самалёту праляцець над Балгарыяй можна, а Марыі Захаравай у самалёце ляцець нельга», — патлумачыла дыпламат.

Саміт пройдзе 30 лістапада — 1 снежня. МЗС Расіі назвала яго ключавой тэмай крызіс, які склаўся ў АБСЕ. У ведамстве паведамілі, што ў расійскай дэлегацыі запланаваны кантакты «з прадстаўнікамі дзяржаў-удзельніц і кіраўніцтвам арганізацыі».

Чытайце таксама:

Сяргей Лаўроў і Кім Чэн Ын сустрэліся ў Пхеньяне

Лаўроў прыраўняў факт з'яўлення самалётаў F-16 ва Украіны да пагрозы ў ядзернай сферы

Лаўроў: Захад хоча пасварыць Беларусь і Расію. Нам патрэбная манаграфія Саюзнай дзяржавы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Jacuś /адказаць/
30.11.2023
Загнанных лошадей пристреливают..
0
Гаврила/адказаць/
30.11.2023
Jacuś , Тем более что Балканы славятся своими Принципами) 
0
Суповой пакетик/адказаць/
30.11.2023
Гаврила, браво.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера