Знайсці
30.11.2023 / 12:014РусŁacБел

Дзяўчына паскардзілася на куртку ад The North Face. Брэнд адрэагаваў нечакана

У тыктоку завірусілася відэа, дзе дзяўчына скардзіцца на куртку ад брэнда The North Face.

Яна наракае, што прамокла да ніткі ў сваім быццам бы непрамакальным дажджавіку. Дзяўчына падкрэсліла, што не просіць The North Face аб вяртанні сродкаў, а хоча каб ёй даставілі новую куртку. Наўпрост на гару, дзе яна цяпер вандруе.

Праз чатыры дні на афіцыйнай старонцы The North Face з'явілася відэа, дзе прадстаўнік брэнда на верталёце дастаўляе новую куртку незадаволенай пакупніцы. Як і дамаўляліся — на гару. У канцы дзяўчына дзякуе за новую куртку.

Меркаванні пад другім відэа падзяліліся: адны брэнд хваляць, другія ж пішуць, што ролік яўна пастановачны. У кожным разе, хуткасць, з якой на відэа незадаволенага пакупніка адрэагавалі маркетолагі The North Face, уражвае.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
губопик/адказаць/
30.11.2023
Юзік ды Ліза, вылетаем
1
гаўналыжніца/адказаць/
30.11.2023
прамокла да ніткі

аднойчы мы на 100+% адчулі, што значыць гэты выраз. гэта быў люты 2020. каталіся ў Букаўлі. у адзін дзень быў моцны дождж. але мы ж не з тых, хто прыехаў на гарналыжны курорт, каб у кафэ сядзець. набылі скі-пасы, як звычайна, на цэлы дзень. дождж і зранку быў моцны, а потым пераўтварыўся ў лівень. ні разу такога не бачылі. але мы катаемся і нават нібы атрымліваем задавальненне - дадатковыя ашчушчэнія) пасля аднаго са спускаў, калі пад'ехалі да пад'ёмніка, з будкі нават выйшаў работнік (людзей на трасах амаль не было. няма, што называецца, дурных. акром нас)) і спытаў у мяне пасміхаючыся: "як пагодка?" (как ашчушчэнія?) кажу: о! 👍 ён пэўна падумаў 'ну-ну'... і праўда - нядоўга мы далей пратрымаліся. падняліся на гару і адчуваем, што ўжо ўсё. завалілі ў калыбу трохі пагрэцца і пад’есці варэнікаў з картопляй. потым спусціліся і пайшлі ў гатэль. дык вось усе рэчы, абсалютна ўсе былі мокрыя. з куртак, штаноў пэўна можна было адціснуць вядро вады. боты мокрыя ўнутры. ну ўсё-усё. да майткоў. да ніткі. да чаго я гэта расказваю? а вось да чаго. адна рэч у мяне аказалася сухой унутры. гэта рукавічкі. проста яны дарагія, якасныя. еўрапейскай вытворчасці. цяпер я іх яшчэ больш люблю)
1
гаўналыжніца/адказаць/
30.11.2023
каму цікава, то трошкі ў працяг.. я канешне застудзілася. чхала амаль бесперапынна. і так моцна, што ніяк было не стрымаць (звычайна стараюся стрымліваць чых, нос тру і ўсё такое), страсаўся пэўна весь аўтобус. было няёмка. у дарозе мы дазналіся, што ў Беларусі афіцыйна абвесцілі пра выяўлены выпадак каранавірусу (насамрэч, выпадкі былі яшчэ да НГ) і я перажывала, што мяне на Радзіму не пусцяць. вось жа дура** чхалі нашы мытнікі на маё чханне з высокай калакольні. затое нас так прашманалі тады, як ніколі датуль. што яны шукалі сярод лыж, сноубордаў і мокрых майткоў? кулямёты?

**перажывала, што на Радзіму не пусцяць
каб жа ведалі тады, што гэта будзе за год.. і наступныя
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера