Знайсці
30.11.2023 / 12:55РусŁacБел

У Брэсце прадаюць сувенірную фабрыку, дзе робяць матрошак

Брэсцкія ўлады выставілі на продаж фабрыку сувеніраў «Славянка». На аб'ява звярнуў увагу officelife.media.

Брэсцкія матрошкі. Фота: matryoshka.by

Сувенірная фабрыка «Славянка» пачала працаваць яшчэ ў 50-х гадах, на аўкцыён жа выстаўлены будынкі 1960-70-х гадоў. Адметнасцю прадпрыемства былі адмысловыя матрошкі, якіх звалі брэсцкімі. За савецкім часам сувеніры адпраўлялі на экспарт у 17 краін, у тым ліку ў Вялікабрытанію, Францыю, ЗША.

У 2020 годзе брэсцкая фабрыка сувеніраў «Славянка» спыніла сваё існаванне. Пасля яе закрыцця ТАА «ВіВіТрэк» працягнула выпускаць «брэсцкіх матрошак». Як сказана на сайце кампаніі, маці яе заснавальніка больш за 20 гадоў распісвае брэсцкія сувеніры.

За комплекс будынкаў фабрыкі просяць каля 2,6 млн рублёў, або каля 838 тысяч даляраў. Лот прэтэндуе стаць адным з самых дарагіх у гэтым годзе. Зямельны ўчастак плошчай 1,3 гектара даюць у арэнду на 50 гадоў.

Таргі стартуюць 26 снежня на электроннай пляцоўцы БУТБ. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера