Знайсці
30.11.2023 / 13:194РусŁacБел

Толькі ў адной паліклініцы Гомеля знішчылі амаль 100 тысяч вакцын супраць кавіду, а справаздачыліся, што зрабілі прышчэпкі

Па крымінальнай справе праходзяць загадчык аддзялення гомельскай паліклінікі і старшая медсястра.

Фота: Генеральная пракуратура

Паводле пракуратуры, загадчыца аддзялення і старшая медсястра, будучы адказнымі за арганізацыю і правядзенне вакцынацыі супраць кавіду і грыпу, з красавіка 2021 года па май 2023 года давалі падначаленым супрацоўнікам незаконныя ўказанні аб завышэнні звестак пра аб'ёмы зробленых вакцынацый.

Затым недакладная інфармацыя ўносілася ў журналы ўліку, а таксама ў акты аб колькасці выкарыстаных вакцын «Грыпол Плюс», «Гам-Кавід-Вак (Спутнік V)», «Спутнік лайт» «Vego Cell», кубінскай «Саберана» і «Кавівак».

У сваю чаргу, медыцынская сястра прышчэпачнага кабінета, дапамагаючы калегам, сістэматычна знішчала вакцыны ў колькасці, адлюстраваным у журнале пра вакцынацыю насельніцтва.

У выніку было знішчана звыш 92 тысяч доз вакцын коштам каля 2,7 млн рублёў.

Чытайце таксама:

У Мінскую інфекцыйную бальніцу даволі часта паступаюць пацыенты з кавідам

У Цэнтры імя Гамалеі дапусцілі перанос выпуску абноўленага «Спутніка»

Рост захворвання на грып у Беларусі чакаецца ў студзені-лютым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Проста жыхар/адказаць/
30.11.2023
Сумна, але смешна чытаць. Такое адбывалася па ўсёй краіне, і часам нават непрыхавана, а цяпер гэта, аказваецца, злачынства. Тыя, хто выконваў загады пра павышэнне паказчыкаў на паперы, цяпер будуць сядзець?
0
Тэкля/адказаць/
30.11.2023
Цікава, а як гэта ўдалося высвятліць?
0
Проста жыхар/адказаць/
30.11.2023
Тэкля, мяркую, што лёгка, бо рабілася такое паўсюль, і ніякага пакарання за гэта раней не было. Можа праверка прыйшла ў паліклініку, і нехта з супрацоўнікаў або выпадковых сьведкаў паведаміў. Або які-небудзь мясцовы жыхар выпадкова высьветліў, што па дакументах лічыцца вакцынаваным, а насамрэч ніколі не рабіў прышчыпак ад каронавіруса, і напісаў скаргу куды-небудзь.
У гэтай сітуацыі цікавей, што гэта: пачатак хвалі крымінальных спраў за марнаванне вакцыны, або проста выпадкова абраная нагода для арышту аднаго нязручнага загадчыка аддзялення з асобна ўзятай паліклінікі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031