Знайсці
30.11.2023 / 13:23РусŁacБел

Расійскія каналы пацвердзілі здарэнне ў тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі, але далі сваё тлумачэнне

Прычынай пажару ў грузавым цягніку ў Паўночнамуйскім тунэлі стала замыканне кабельнай сеткі — пра такую папярэднюю версію піша «База». 

Паводле расійскага тэлеграм-канала, блізкага да сілавікоў, грузавы састаў з 50 вагонаў пачаў заязджаць у тунэль непадалёк ад станцыі Акусікан у Бураціі, калі машыніст пачуў выбух («База» піша «хлопок»).

У адным з вагонаў пачаўся пажар. У выніку былі пашкоджаныя тры вагоны-цыстэрны — адзін з іх выгарэў цалкам. З аднаго з вагонаў пачало выцякаць паліва.

Пазней на адным з участкаў шляху было выяўлена выгаранне 200 метраў кабельнай лініі.

Машыніст і яго памочнік не пацярпелі.

У цяперашні момант у тунэлі працуюць аднаўленчыя і пажарныя цягнікі, затрымак у руху пасажырскіх цягнікоў няма, піша «База».

Раней украінскія каналы паведамілі пра гэта здарэнне і назвалі яго ўкраінскай дыверсіяй. 

Байкала-Амурская магістраль — гэта адзіны сур'ёзны шлях зносін паміж Кітаем і РФ, якую Расія, верагодна, выкарыстоўвае ў тым ліку і для ваенных паставак. Паводле ўкраінскіх медыя, цяпер яна нібыта паралізаваная.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера