Знайсці
30.11.2023 / 15:35РусŁacБел

Сілавікі затрымалі 69-гадовага бацьку актывіста Аляксея Трубкіна

Сёння ў Наваполацку сілавікі прыйшлі з ператрусам да бацькоў актывіста Аляксея Трубкіна, які з 2006 года не жыве ў Беларусі. 69-гадовага бацьку затрымалі, расказаў актывіст «Свабодзе». 

Аляксей Трубкін

З дому забралі камп'ютар і кнігі. У чым абвінавачваюць мужчыну, невядома.

«Бацькі мае пенсіянеры, хворыя людзі, маюць праблемы з нервовай сістэмай. Таму гэта небяспечна для іх здароўя», — расказваў «Свабодзе» Трубкін. Ён не жыве ў Беларусі з 2006 года.

Пазаўчора сілавікі прыйшлі з ператрусамі па адрасах чальцоў Каардынацыйнай рады.

Сёння затрымалі маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыты Ворыхавай. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера