Знайсці
30.11.2023 / 22:344РусŁacБел

У найбуйнейшых нафтагазавых кампаній Расіі амаль удвая абвалілася выручка — Цэнтрабанк

Выручка найбуйнейшых нафтагазавых кампаній у Расіі па выніках студзеня-верасня 2023 года ўпала на 41%, паведаміў Цэнтрабанк Расіі 30 лістапада ў «Аглядзе фінансавай стабільнасці», піша The Moscow Times.

Фота: Anton Petrus / Getty Images

«Гэта адбылося праз пагаршэнне цэнавай кан'юнктуры і зніжэнне аб'ёмаў экспарту нафты на фоне ўзмацнення суровасці санкцый, перабудовы лагістычных ланцужкоў і фінансавых плыняў», — гаворыцца ў аглядзе.

Аб'ёмы экспарту нафты па сістэме «Транснафты» за 9 месяцаў аселі на 8%, а сярэдняя цана гатунку Urals — на 26%, канстатуе расійскі Цэнтрабанк: сёлета ў сярэднім кожны барэль сыходзіў на экспарт па 59,54 даляра, а ў мінулым — па 80,58 даляра.

Увядзенне столі цэнаў на расейскую нафту і нафтапрадукты прывяло да пераарыентацыі экспартных плыняў на Азію і Афрыку, аднак у выніку падаражэла лагістыка, павялічыліся транзакцыйныя выдаткі, а частка плацяжоў прыходзяць з затрымкамі, піша Цэнтрабанк. «Акрамя таго, захоўваюцца рызыкі ўвядзення другасных санкцый, якія закранаюць працу нафтавай галіны», — гаворыцца ў аглядзе.

Аб'ёмы валютных даходаў расійскіх нафтагазавых мэйджараў зменшыліся яшчэ мацней: доля даляра ў экспартнай выручцы сціснулася ўдвая, да 24%, а аб'ёмы продажаў замежнай валюты на біржы ўпалі на 58%.

«Слабым звяном» расійскага нафтагазу стаў «Газпрам», які страціў еўрапейскі рынак. Пасля адключэння паставак большасці кліентаў у ЕС кампанія атрымала больш за трыльён рублёў (каля 11,23 млрд даляраў) чыстых стратаў і была вымушаная скараціць здабычу на чвэрць у параўнанні з даваенным перыядам. «Раснафта» па выніках дзевяці месяцаў 2023 года адсправаздачылася аб падзенні выручкі на 8%, да 6,612 трлн рублёў (74,29 млрд даляраў).

Чытайце таксама:

Як Расія вярнула нафтавыя даходы і што гэта азначае для нас усіх

ЗША прыпынілі санкцыі супраць венесуэльскай нафты, але з палітычнымі ўмовамі

Беларусь нарошчвае здабычу нафты і выкарыстоўвае новую тэхналогію. Што за яна?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
Бобр/адказаць/
30.11.2023
Все относительно. Может выручка и упасть, а выхлоп остаться на том же уровне. Заплатил нефтеникам чуть больше, но в рублях. Если начнут вопросы задавать, так мол сво, борьба за русским зваться. Ну а властьимущие как жили шикарно, так и живут
01.12.2023
Папа, теперь, когда тебя выгнали с работы и у нас нет денег - ты станешь меньше пить? Да? Нет сынок, не стану. Теперь вы с мамой станете меньше есть. Это да.
0
Янка/адказаць/
01.12.2023
Бобр, можа застацца, але не надоўга. Бо: 1.Актывізуецца распрацоўка нафтавых радовішчаў, якія раней лічыліся нерэнтабельнымі (кшталту сланцвай альбо вельмі глыбокай нафты) 2.Актывізуюцца праграмы альтэрнатыўнай энэргетыкі Праз гэта скарачаецца попыт на нафту, і расце яе прапанова - і кошты непазбежна падаюць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031