Знайсці
01.12.2023 / 07:453РусŁacБел

Яшчэ адна краіна Азіі можа стаць больш даступнай турыстам з Беларусі

Туды неўзабаве можна будзе дабрацца на самалёце праз Маскву.

Фота: Oleksandr Rupeta / NurPhoto via Getty Image

Чарговая азіяцкая краіна можа стаць больш даступнай для беларускіх турыстаў. Лаос выказаў жаданне адкрыць прамое авіязлучэнне з РФ. І на гэты момант гэтае пытанне актыўна прапрацоўваецца Расавіяцыяй, піша tochka.by.

Дарэчы, турпаток расіян у Лаос у 2023 годзе перавысіў дапандэмійныя паказчыкі.

«Існуе і патэнцыял для далейшага росту дзякуючы бязвізаваму рэжыму», — распавялі ў Мінбудзе РФ.

Ці патрэбна беларусам віза ў Лаос

Для беларусаў віза ў Лаос патрэбная. Але атрымаць яе досыць проста. Патрэбна фатаграфія і 30 даляраў.

Візу ўклеяць на мяжы або ў аэрапорце, але калі вы едзеце адпачываць і менш чым на 15 дзён. Калі тэрмін знаходжання будзе больш, тады варта звярнуцца ў пасольства Лаоса ў Маскве.

У Лаосе запрацавала плацежная сістэма «Мір». Так што ў выпадку чаго, пластыкавыя карты «Белкарт» (яны інтэграваныя з «Мір») таксама будуць працаваць у гэтай азіяцкай краіне.

Што цікавага паглядзець у Лаосе

Лаос — невялікая краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Яна мяжуе з Кітаем, В'етнамам, Камбоджай, Тайландам і М'янмай.

Сталіца Лаоса — горад В'енцьян. Афіцыйная мова — лаоская.

Насельніцтва складае каля 7 мільёнаў чалавек, пераважна належаць да розных этнічных груп.

Лаос — небагатая краіна, але валодае значнай спадчынай. Дзяржава вядомая сваімі старажытнымі храмамі, маляўнічымі гарамі, вадаспадамі і пячорамі, а таксама гасціннасцю і добразычлівасцю.

Еўрапейскі стыль будынкаў лаоскіх гарадоў і яркія залатыя будыйскія пагады мірна суседнічаюць адзін з адным.

Да гэтага часу тут захаваны найстаражытнейшыя традыцыі, экзатычная прырода з багатай флорай і фаўнай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
у другую старану/адказаць/
01.12.2023
Праз Маскву? Не, "спасіба"!
0
Так думаю/адказаць/
01.12.2023
Росавиация?
Дзякуй. Ня трэба.
0
Woodoo Cult /адказаць/
08.12.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031