Знайсці
01.12.2023 / 10:521РусŁacБел

У Мінску маршрутны аўтобус пратараніў чатыры легкавікі

Здарэнне адбылося сёння раніцай на вуліцы Ілімскай.

Каля 9:00 51-гадовы кіроўца пасажырскага аўтобуса «МАЗ», паблізу будынка №60 па вуліцы Ілімскай не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў 4 прыпаркаваныя аўтамабілі. Напэўна, яму стала дрэнна падчас руху, паведамляе ДАІ горада.

Кіроўца пасажырскага аўтобуса дастаўлены ў бальніцу для абследавання.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што кіраваць транспартным сродкам у хваравітым або стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, забаронена. У выпадку, калі кіроўца адчуў пагаршэнне самаадчування, неабходна спыніцца ў бяспечным месцы і адпачыць. Пры неабходнасці трэба выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.

Чытайце таксама:

У Баранавіцкім раёне перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі

У Віцебску 10-гадовая дзяўчынка трапіла пад колы двух аўто

BMW уляцела ў люксавы буцік у цэнтры Мінска

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ёсік/адказаць/
01.12.2023
Вось для гэтага і павінна быць аформлена КАСАА (комплекснае аўта страхаванне акрамя адказнасьці). Даішнікі кажуць, што стала дрэнна кіроўцы, а што з гэтага ўласьніку раскарочанага аўто, за чые грошы будзе рамантаваць. Аўтобусны дзаржпарк пачне на камунальнікаў перакладаць, тыя на надвор'е, галава забаліць зь імі змагацца. А ў страхавых ёсьць падрыхтаваныя адмыслоўцы, якія выцягнуць свае грошы з аўтобуснікаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031