Знайсці
01.12.2023 / 14:43РусŁacБел

Беларусы назбіралі па 100 еўра на кожнае дзіця палітвязняў

Некалькі дзён таму Фонд салідарнасці «Байсол» адкрыў калядны збор для дзяцей, чые бацькі апынуліся ў турме па палітычных матывах. Планавалася сабраць 20 000 еўра: па 100 еўра на кожнае дзіця.

«У многіх беларускіх дзетак хтосьці з бацькоў (а часам і абодва) у гэты час знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. Многія сем'і вымушаныя будуць сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у растанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя падарункі родным. Для нас, Беларускага фонда салідарнасці «Байсол», важна, каб у гэтыя часы ў сем'ях палітзняволеных свята адбылося нягледзячы ні на што», — тлумачылі аўтары ініцыятывы ідэю збору.

Сёння стала вядома, што неабходная сума сабраная. Па стане на 14:45 сабрана 20 028 еўра, і збор працягваецца.

У «Байсол» дадаюць, што калі вы родны палітзняволенага альбо вызвалены палітзняволены, для атрымання дапамогі запоўніце гэтую заяўку да 9 снежня ўключна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера