Знайсці
01.12.2023 / 15:031РусŁacБел

Следам за Ariel забаранілі адзін з прадуктаў Tide

Дзяржстандарт забараніў мыйны сродак «Tide Color» у капсулах.

Фота: Дзяржстандарт

У першым выпадку ўстаноўлена, што вытворца ў маркіроўцы наўмысна ўказаў прызначэнне прадукцыі «для выкарыстання ў пральных машынах любога тыпу». Аднак ён не можа прымяняцца для пральных машын з франтальнай загрузкай, а паказчык «пенаўтваральная здольнасць» пры норме не больш за 180 мм склаў (217 ± 5) мм.

Дзяржстандарт таксама забараніў «SuperGel для прання «Трапічны брыз». Дзяржстандарт паведамляе, што вытворца таксама наўмысна ўказаў прызначэнне прадукцыі «для выкарыстання ў пральных машынах любога тыпу», аднак яно таксама не можа прымяняцца для пральных машын з франтальнай загрузкай: паказчык «пенаўтваральная здольнасць» пры норме не больш за 180 мм склаў (197 ± 5) мм.

Фота: Дзяржстандарт

Паведамляецца, што перавышэнне паказчыка «пенаўтваральная здольнасць» уводзіць у зман спажыўца прадукцыі наконт яе прызначэння, якасці і бяспекі і не выключае рызыку небяспечнага прымянення мыйнага сродку ў пральных машынах з франтальнай загрузкай. 

Чытайце таксама:

Пральны парашок Аriel забаранілі ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жвір/адказаць/
01.12.2023
Ай, яшчэ раз кажу, карыстайцеся Бурці. Так, ён, падобна, што ня танны, але надзвычай якасны сродак. На фотцы пральнае абсталяваньне прыкольнае, таксама якаснае, гадоў 20 (ня менш) у дзеяньні і во функцыянуе ў некага. Цяпер такую надзейнасьць у пральныя машыны не закладваюць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера