Знайсці
01.12.2023 / 15:204РусŁacБел

«Крэўныя спадчыннікі энкавэдыстаў з 30-х прыпаднялі вечка труны мінулага і маршыруюць па сённяшняй Беларусі»

На Анатоля Лябедзьку заведзена шэсць крымінальных спраў. «77 гадоў калоніі — арыфметыка палітычнай шызафрэніі», — канстатуе палітык.

«Нарэшце атрымаў доступ (частковы) да інфармацыі аб сваіх крымінальных справах, якія кааліцыя сілавых кантор лепіць, габлюе з абсурду, палітычнай шызафрэніі, хворага ўяўлення і злачыннага заказу. Букет з шасці артыкулаў, пачынаючы ад здрады дзяржаве да фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці.

Калі браць верхнюю планку, які прадугледжваецца кожным артыкулам тэрміну пакарання, то атрымліваецца … 77 гадоў. На практыцы такога не будзе, але ўяўленне аб апетытах і хацелках недапрокурораў, недаследчых ёсць завершанае», — напісаў Анатоль Лябедзька.

Палітык упэўнены, што самавольства скончыцца, але боль страт будзе адчувальнай, а кошт выдаткаў высокім.

«Што тут сказаць?! Ідэалагічныя і крэўныя спадчыннікі энкавэдыстаў з 30-х прыпаднялі вечка труны мінулага і маршыруюць па сённяшняй Беларусі. Размахваючы перад мільёнамі беларусаў карт-бланшам на ўсёдазволенасць і беспакаранасць», — рэзюмуе палітык.

Экс-кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а сёння дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька з лета 2021 года знаходзіцца за мяжой. У сакавіку 2023 года быў арыштаваны яго сын Арцём і ў жніўні асуджаны на тры з паловай гады па абвінавачанні ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ёсік/адказаць/
01.12.2023
Анатоль, вочы адкрыліся? А калі дырэктара саўгаса цягнулі ва ўладу, аб чым думалі з Фядутай? Дасьць пасады і зажывем? Сёрбайце. Сікуны, усё на расею глядзелі, мовы баяліся, сваёй гісторыі цураліся, а зараз у свіныя галасы выеце.
0
Карпарацыя/адказаць/
01.12.2023
Ёсік, рацыя.
2
Anatol Starkou/адказаць/
01.12.2023
Палітык...

На маёй памяці цёзка ніколі не быў палітыкам, але шмат часу был ў палітыцы. Запомнілась размова прэзідэнта Лукашэнкі і дэпутата ВС Лябедзькі, у якой Рыгоравіч адказаў Анатолю: "Я буду президентом 12 лет!" 
Это 1996 год. До ноярьского референдума-1996. То есть уже тогда, Григорьевич знал, что будет сменена Консітуція-1994, начнется новый отсчет президентского срока, и он будет 1994-1996 = 2 года + 5 + 5 = еще 12лет у власти. Ошібся маленько, Рыгоравіч. ён па сённяшні дзень на пасадзе кіраўніка РБ. 29 гадоў з гакам. Бо няма ў нас іншых палітыкаў.

Ну, а цёзка Анатоль Лябедзька захацеў пабыць з Еўропай, а не з унучкай, ну дык няхай балдзея ў сваім любімым ЕС.   
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829