Знайсці
01.12.2023 / 16:236РусŁacБел

Міністр інфармацыі прызнаў, што раёнкі ні на што не здатныя

Падчас выязнога пасяджэння Мінінфарма ў Віцебску міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў закрануў пытанне стварэння медыяхолдынгаў шляхам аб'яднання абласных газет з раённымі. Разважаючы з гэтай нагодыі, ён фактычна прызнаў, што самі раёнкі зусім няздольныя працаваць у сучасных умовах, і нічога з імі не зробіш.

Фота: БелТА

«Цалкам відавочна, што ў раёне немагчыма знайсці спецыяліста SMM-шчыка, чалавека, які можа пісьменна займацца камп'ютарнай вёрсткай, сучасным дызайнам, стварэннем і прасоўваннем кантэнту ў сацыяльных сетках і месенджарах, адаптацыяй друкаванай версіі для добрай індэксацыі ў інтэрнэце.

Гэтых людзей проста няма, і спадзявацца, што яны туды прыедуць, мы таксама не можам.

Але гэтую працу трэба аддаваць на аўтсорс галаўной рэдакцыі холдынгу, дзе ў абласцях такія спецыялісты ёсць, іх дастаткова, каб гэтую працу ажыццяўляць», — заявіў Пярцоў.

Чытайце таксама:

«І ўсё ж вырашыць кадравае пытанне пакуль не атрымоўваецца». Як у Баранавічах шукалі кадры для прадпрыемстваў

Стала вядома імя адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў — расследаванне «Флагштока»

«Разорвать связь с Россией?!?! Да в этой связи наша сила!!!» Хто такія праўладныя тролі, якія імітуюць грамадскую думку ў рэгіянальных пабліках?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
хутаранін /адказаць/
01.12.2023
Раёнкі здатныя на распал печкі. 
0
Плод/адказаць/
01.12.2023
Раенка гэта "прадам карову ці парася, віншуем з вяселлем, знагоды пахарон, і абавязкова, ва ўсім вінаваты захад, як мы без улады жыці будзем" што тут індэксаваць? Які пошук? Раней у прыбіральні танная папера дапамагала, зараз трохслойную з пахам падавай.
0
Сымон/адказаць/
01.12.2023
Базавая праблема не ў сммшчыках, верстцы і г.д., а ў архаічным кантэнты, бо нічога цікавага ў жорсткіх межах цэнзуры і сціплых бюджэтах дзяржпадтрымкі і прымусовай падпіскі стварыць немагчыма, і аніякія свістапердзелкі тут не дапамогуць. Таму талентавітыя журналісты раней сыходзілі ў незалежную прэсу і ў блогерства, а зараз з'язджаюць або сыходзяць з прафесіі. Алі дазваляюцца дзве тэмы, крэатыўнасць па якіх цэнзура не стрымлівае - гэта неабмежаванае халуйства ў датычэнні да Лукашэнкі ды распальванне ненавісці да нязгодных з ім. Таму і з'яўляюцца разнастайныя Азаронкі, Жыгімонты, Астроўскія ды іншыя сумнеўныя таленты, але іх меншасць. Зрэшты гэткія "зоркі" хутка йдуць на падвышэнне ў галоўныя смі рэжыму, а ў раёнках на невялікім але гарантаваным акладзе застаюцца выключна неталентавітая шэрасць ды дэматываваныя выпускнікі журфакаў на прымусовай адпрацоўцы. Да і ўласна перчык, які да міністэрскай пасады кіраваў вельмі пасрэднай МТРК Мір, галоўнай мэтай якой з'яўляецца усхваленне СНДшных дыктатараў ды прасоўванне ідэй расейскага імперыялізму за крамлёўскія грошы, наўрадці належыць да талентавітых журналістаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031