Знайсці
01.12.2023 / 16:4416РусŁacБел

«Удзельнікі ВАВ і твары да іх прыраўнаваныя». На мінскім аўтавакзале размясцілі ганебна непісьменныя стэнды

У Мінску выявілі ганебныя памылкі ў інфармацыйных шыльдах на Цэнтральным аўтавакзале. Выглядае, што арыгінальны рускі тэкст проста пераклалі праз анлайн-перакладчык і пасля нават не рэдагавалі, заўважыла «Люстэрка».

Такая інфармацыйная шыльда размяшчаецца каля адной з платформаў Мінскага аўтавакзала.

На ёй ёсць такія выразы, не адпаведныя элементарным правілам беларускай мовы, як «па білетам, набытым», «пасажырскаго», «права на аўтабусную паездку карыстаюцца», «твары да іх прыраўнаваныя», «агульнага захворванні». Таксама тут прысутнічаюць калькі з рускай мовы «Шчаслівага шляху» замест беларускага «Добрай дарогі».

Нядаўна падобныя памылкі былі заўважаныя і на новых шыльдах у метро, якія абяцалі выправіць з дапамогай налепак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Кажан/адказаць/
02.12.2023
Гэта быдла! Калі паканаем дыктатуру ў новай Краіне трэба ўвесьці рэальны тэрмін за абразу тытульнай МОВЫ нацыі гэтак ад 2 да 5 год вязіцы, каб ім у страшным сьне сьнілася Ў, І. Каб у іх дупы балелі толькі пры адной думцы абразіць нашую дарагую МОВУ нават ня хочучы. За ня хочучы даваць 2-3 гады, а хочучы 4-5.
0
Ігрэк/адказаць/
02.12.2023
Здаецца, яны гэта наўмысна робяць. Толькі які сэнс?
0
Айфон Плафоныч /адказаць/
02.12.2023
Усё правільна напісана, у адпаведнасці з правіламі Лукашэнкаўкі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031