Знайсці
01.12.2023 / 19:166РусŁacБел

Міжнародны Чырвоны Крыж прыпыніў сяброўства беларускага таварыства

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца паведаміла, што сяброўства ў ёй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа з 1 снежня прыпынена. Гэта звязана з невыкананнем беларускай арганізацыяй патрабавання да 30 лістапада вызваліць ад пасады кіраўніка арганізацыі Дзмітрыя Шаўцова.

Дзмітрый Шаўцоў з літарай Z на рукаве падчас «гуманітарнай» паездкі на Данбас

«Адхіленне з'яўляецца вынікам невыканання беларускім Чырвоным Крыжам патрабавання аб зняцці з пасады спадара Дзмітрыя Шаўцова, генеральнага сакратара нацыянальнага таварыства.

Гэта вынікае з рашэння праўлення МФТЧКіЧП ад 3 кастрычніка 2023 года па выніках расследавання абвінавачванняў на адрас генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа, выкліканых яго заявамі, у тым ліку аб ядзернай зброі і аб перамяшчэнні дзяцей у Беларусь, а таксама яго візітам у Луганск і Данецк», — гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

У выніку гэтага рашэння Беларускі Чырвоны Крыж губляе правы сябра міжнароднай федэрацыі і пазбаўляецца фінансавання.

«Адхіленне азначае, што Беларускі Чырвоны Крыж губляе свае правы сябра МФТЧКіЧП. Любое новае фінансаванне ў дачыненні да Беларускага Чырвонага Крыжа таксама будзе прыпынена. Акрамя таго, беларускі Чырвоны Крыж не зможа ўдзельнічаць у Генеральнай Асамблеі МФТЧКіЧП, а таксама галасаваць або быць абраным на якіх-небудзь статутных сходах МФТЧКіЧП», — заяўляе федэрацыя.

Адноўлены ў сваіх правах Беларускі Чырвоны Крыж можа быць толькі пасля пазбаўлення ад Дзмітрыя Шаўцова на чале гэтай арганізацыі.

Прадстаўніцтва Чырвонага Крыжа ў Беларусі — праўладная, фактычна, псеўдаграмадская арганізацыя, якая безагаворачна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ва ўсіх яго дзеяннях як на словах, так і на справе. Сяброў гэтай арганізацыі, напрыклад, заўсёды ўключаюць у склад выбарчых камісій, і яны актыўна ўдзельнічаюць у фальсіфікацыі выбараў рознага ўзроўню.

Дзейнасць арганізацыі не адпавядае такім заяўленым прынцыпам, як незалежнасць, нейтральнасць, бесстароннасць і добраахвотнасць.

Пасля пачатку вайны Расіі з Украінай Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ўдзельнічала ў вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый на тэрыторыю Беларусі, генеральны сакратар БТЧК Дзмітрый Шаўцоў асабіста наведваў Данбас, маючы на сваім адзенні сімвал расійскай агрэсіі — лацінскую літару Z. Уласна, менавіта пасля таго і ўзнік скандал, на які мусіў адрэагаваць нават Міжнародны Чырвоны Крыж, звычайна не вельмі прынцыповы ў рэпутацыйных пытаннях.

Акрамя таго, кіраўніцтва арганізацыі неаднаразова публічна выказвалася ў падтрымку размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі.

У той жа час праблемы парушэння правоў чалавека ў Беларусі кіраўніцтва арганізацыі зусім не цікавяць, не робяць яны і спроб палепшыць становішча палітзняволеных у турмах рэжыму Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Шаўцоў працягне працу, нягледзячы на парушэнне нормаў Міжнароднай федэрацыі

Міжнародны Чырвоны Крыж патрабуе звольніць Шаўцова. У выпадку адмовы — спыніць фінансаванне

Дзмітрыю Шаўцову рэкамендавалі пакінуць пасаду кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа, але ён застанецца

«Чырвоны Крыж у Беларусі — гэта ніякі не нейтралітэт». Былыя валанцёры арганізацыі расказалі, як сітуацыя ў ёй выглядае знутры

Генпракуратура Украіны пачала расследаванне датычнасці Беларускага Чырвонага Крыжа да вывазу дзяцей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Цыркач/адказаць/
01.12.2023
Секундочку... НЕ освещён один немаловажный аспект!
Я помню ранее, в начале 2000-х, Красный Крест запрещал использовать свою символику "красный крест" на машинах и учреждениях министерства здравоохранения (машинах скорой помощи, больницах и т.д.). Их должны были убрать отовсюду, к чему КК не имеет отношения.
Вопрос. Будет ли этому любителю совка запрещено использование символики "Красного креста"?
Или всё закончится только приостановлением членства и получения денег?
1
Алек. Ру/адказаць/
01.12.2023
А лукашысты пляваць Хафель на гэты крок. Янв й з ААН выйдуць, кали іх аграфюрар загадае.
0
даведка /адказаць/
02.12.2023
На военных машинах медслужбы, в том числе внутренних войск, оставили красные кресты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031