Знайсці
01.12.2023 / 21:081РусŁacБел

Баскетбольны «Мінск» прайграў 14 з 14 матчаў у Адзінай лізе ВТБ і займае 14-е месца

Сёння былыя «Цмокі» прайгралі ў гасцях камандзе «Пары Ніжні Ноўгарад» з лікам 79:90 (24:25, 18:19, 21:19, 8:19).

Фота: баскетбольны клуб «Мінск»

У «Мінска» 14 паразаў у 14 гульнях і 14-е месца ў табліцы.

У «Пары Ніжні Ноўгарад» і саратаўскага «Аўтадора», што ідуць на 12-м і 13-м месцах — па чатыры перамогі і дзевяць паразаў.

Адзіная ліга ВТБ — гэта фактычна Адкрыты чэмпіянат Расіі па баскетболе. У ім бяруць удзел 12 расійскіх дружынаў, а таксама «Мінск» і «Астана». У сезоне 2021—2022 гулялі талінскі «Калеў» і польская «Зелена-Гура», якія пакінулі турнір пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

У гэтым турніры «Мінск» («Цмокі») гуляюць з сезона 2010/11 і яшчэ ні разу не траплялі ў плэй-оф (васьмёрку наймацнейшых). У мінулым сезоне клуб прайграў 29 з 32 матчаў і фінішаваў апошнім.

Затое ў Беларусі каманда непераможная. З сезона 2008—2009 калектыў 15 разоў станавіўся чэмпіёнам краіны.

Чытайце таксама:

Бан беларускага баскетбола працягнулі

Кацярына Сныціна ўвайшла ў топ-3 па набраных ачках у гісторыі Еўракубка

Самая вядомая баскетбалістка Латвіі і СССР можа застацца без абедзвюх ног

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.12.2023
Вось яна - стабільнасьць. Ва ўсім стабільнасьць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031