Знайсці
01.12.2023 / 21:0925РусŁacБел

«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце?

1 снежня Аляксандр Лукашэнка выступіў на пасяджэнні Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату. Праўладныя прапагандысты ягонае выступленне прадставілі як нешта неймаверна прарыўнае, і яму нібыта ўдзельнікі саміту ад усёй душы «апладзіравалі стоячы». Відэа пры гэтым паказвалася абрэзанае, але «Люстэрка» знайшло поўную версію.

Група падтрымкі Лукашэнкі, якая ўстала папляскаць яму пасля заканчэння выступлення. Наперадзе — Дзмітрый Баскаў. Скрыншот з відэа

Два пасяджэнні з удзелам кіраўнікоў дзяржаў у рамках Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату, які праходзіць у ААЭ, 1 снежня прайшлі паралельна адно аднаму. Лукашэнка са сваім выступленнем трапіў у групу, дзе выступалі таксама лідары Польшчы, Швейцарыі, Славеніі, Чада, Чарнагорыі, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Манголіі, Кыргызстана, Таджыкістана і іншых дзяржаў.

Распісваючы прамову Лукашэнкі, афіцыёзнае агенцтва БелТА паведаміла, што ён, маўляў, «адышоў ад запланаваных тэзісаў і дадаў рэзкасці свайму выступленню» і гэта нібыта па-сапраўднаму запаліла аўдыторыю:

«У выніку словам беларускага лідара заапладзіравалі ў зале. І гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу: кіраўніку дзяржавы апладзіравалі стоячы».

Пры гэтым кароткія ролікі, якія з'явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах і СМІ, былі абрэзаныя, трыумфальная канцоўка ў іх адсутнічала. А на поўным відэа выступу Лукашэнкі, адшуканым «Люстэркам» на сайце Рамачнай канвенцыі ААН па змяненні клімату (пасля яно з'явілася і ў ютуб-канале АНТ), бачна, што асобы, якія апладзіравалі палітыку стоячы, былі сапраўды.

Такіх было, прынамсі, чацвёра. Усе яны сядзелі побач і, як мяркуецца, уваходзілі ў беларускую дэлегацыю. Аднаго з іх удалося і апазнаць: былога кіраўніка Федэрацыі хакея, а цяпер «сенатара» Дзмітрыя Баскава, які падняўся папляскаць першым.

Варта нагадаць, што Дзмітрый Баскаў — адзін з тых, каго падазраюць у датычнасці да смерці Рамана Бандарэнкі восенню 2020 года.

Чытайце таксама: 

Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам

Лукашэнка прыбыў на адкрыццё кліматычнага саміту ў ААЭ

Міжнародны Чырвоны Крыж прыпыніў сяброўства беларускага таварыства

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
ничего нового/адказаць/
02.12.2023
лол

получается, басков до сих пор "въездной" в европе?
добиться против него персональных санкций - непосильная задача для лидерки и ее офиса или он "слишком мелкая фигура" (с) латушка (про базанова)?

0
Ну тупые...../адказаць/
02.12.2023
ничего нового, ахаха, это фиаско. Иди-ка географию повтори, сынок))) Отличный пример поклонника лукаша))
02.12.2023
Гэтае "абрэзанае" відэа ўчора ўвесь вечар круцілі. Такое ўраджанне што гэта быў выступ не на міжнародным саміце, а чарговая селектарная нарада, з трохі іншысмі словамі. Прэтэнзіі былі да ўсіх кіраўнікоў іншых краін, быццам бы гэта не прэзідэнты/прэм'еры/манархі а падначаленыя яму старшыні калгасаў і саўгасаў на селектарнай нарадзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031