Знайсці
01.12.2023 / 22:50РусŁacБел

Памерла Марыя Каламайска-Саед

Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ў сваіх сацыяльных сетках паведаміла, што 1 снежня ва ўзросце 82 гадоў памерла вядомая мастацтвазнаўца Марыя Каламайска-Саед. Адным з кірункаў яе навуковых зацікаўленасцяў была сакральная архітэктура Вялікага Княства Літоўскага.

Марыя Каламайска-Саед. Фота: PAP

«Яе навуковыя інтарэсы былі сканцэнтраваныя на польскім сучасным мастацтве, асабліва барока з абшараў шматнацыянальнай і шматканфесійнай Рэчы Паспалітай. Яна працавала ў майстэрнях Цэнтра захавання помнікаў у Варшаве, а потым да выхаду на пенсію ў Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук», — паведамляецца ў афіцыйным некралогу.

Як адзначаецца, «акрамя правядзення палявых работ, звязаных з чарговымі тамамі «Каталога помнікаў мастацтва ў Польшчы», разам з групай студэнтаў-мастацтвазнаўцаў Варшаўскага ўніверсітэта, а затым і навуковымі супрацоўнікамі Інстытута мастацтва Польшчы Акадэміі навук

яна інвентарызавала больш за трыста аб’ектаў сакральнай архітэктуры з тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.

Плёнам гэтых дзеянняў сталі тамы манаграфій рымска-каталіцкіх касцёлаў, кляштараў і капліц колішніх Наваградскага, Віленскага і Троцкага ваяводстваў, якія належаць да манументальнай серыі «Materiały do dziejów sztuki sakralnej», выдаванай пад навуковай рэдакцыяй прафесара, доктара габілітаванага Яна К. Астроўскага».

Таксама гэтая мастацтвазнаўца была аўтаркай уступу да выдання «Гродзенскі сабор», выдадзенага Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ў 2016 годзе.

Марыя Каламайска-Саед была сярод іншага сяброўкай Польска-беларускай кансультацыйнай камісіі па справах культурнай спадчыны і ўвогуле, як адзначаюць тыя, хто яе ведаў, вельмі прыязна ставілася да Беларусі і беларусаў.

Чытайце таксама:

Памёр музыкант Юрый Міхайлаў

Памерла праўнучка Францішка Багушэвіча

Памёр Валерый Марозаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031