Знайсці
02.12.2023 / 08:002РусŁacБел

Алена Зяленская: Я не хачу, каб мой муж зноў ішоў у прэзідэнты

«Я не хачу, каб ён быў прэзідэнтам на наступны тэрмін або на два наступныя тэрміны».

Уладзімір і Алена Зяленскія падчас саміту НАТА ў Вільні. 11 ліпеня 2023 года. Фота: Yves Herman, Pool Photo via AP

Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская кажа, што не хоча бачыць свайго мужа, Уладзіміра Зяленскага, на пасадзе прэзідэнта ў будучыні. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю Economist.

«Я не хачу, каб ён быў прэзідэнтам на наступны тэрмін або на два наступныя тэрміны».

Першая лэдзі лічыць, што яму, і ёй разам з ім, трэба знайсці нешта новае ў гэтым жыцці. І яны досыць крэатыўныя, каб прыдумаць цікавы занятак.

Журналісты The Economist спыталі Зяленскую пра тое, якой яна бачыць будучыню пасля вайны для сябе і сваёй сям'і.

«Наша сям'я зноў будзе разам. Будзем жыць разам, з мужам і дзецьмі. Увесь час. Возьмем адпачынак і паедзем куды-небудзь, нават не ведаю, куды заўгодна, але разам, усе чацвёра. І гэты адпачынак будзе доўгім — цэлы месяц. А ўжо пасля гэтага мы падумаем, што рабіць далей, ён і я».

Чытайце таксама:

Алена Зяленская не жыве разам з мужам з прычын бяспекі

Алена Зяленская падчас візіту ў Сеул заклікала Паўднёвую Карэю больш актыўна дапамагаць Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger
1
Мора/адказаць/
02.12.2023
Рэдакцыя, якіх менавіта гукаў вам не хапае ў беларускай мове каб передаваць прамаўленне імён як яны прамаўляюцца ў арыгінале? Калі брытанку завуць Helen, вы чамусьці пішаце Хелен, а не Алена. Што не так з украінскай мовай, чаму "Алена" "Зяленская"?
02.12.2023
дык беларусы будуць чытаць, як Óлена - з націскам на "о"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829