Знайсці
02.12.2023 / 12:151РусŁacБел

За сённяшнюю раніцу ўжо выратавалі трох рыбакоў. І гэта толькі ў Мінскай вобласці

Ратавальнікі нагадваюць: выходзіць цяпер на лёд небяспечна для жыцця. Мінімальна бяспечная таўшчыня лёду 7-10 сантыметраў.

Скрыншот відэа МНС

На досвітку ратавальнікам паступіла паведамленне ад відавочцаў здарэння паблізу Навасёлак Пухавіцкага раёна. Падраздзяленні МНС на адлегласці 30 м ад берага (таўшчыня лёду да 5 см) убачылі двух мужчын. Яны былі на паверхні.

Ратавальнікі пры дапамозе лесвіцы-штурмоўкі, круга выратавальніка і вяроўкі дасталі рыбакоў на бераг.

Медыкі даставілі мужчын з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» ў бальніцу.

Варта адзначыць, рыбакі знаходзіліся ў выратавальных камізэльках.

Работнікі Асвода выратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд на Смалявіцкім вадасховішчы.

Ратавальнікі нагадваюць: выходзіць цяпер на лёд небяспечна для жыцця. Мінімальна бяспечная таўшчыня лёду 7-10 сантыметраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
За сёньняшнюю раніцу/адказаць/
02.12.2023
Беларусаў збегчы і не ўдзельнічаць у адзіным дню галасаваньня павялічылася на 20%. З.Ы. Куплю дорага бюляцень з прозьвішчамі ўсіх прыкарытнікаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829