Знайсці
02.12.2023 / 13:544РусŁacБел

Мінчуку далі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за данат Палку Каліноўскага

Судовы працэс, які пачаўся 28 лістапада, вяла суддзя Алена Міснік, але яго падрабязнасці пакуль невядомыя.

Мінскі абласны суд 1 снежня вынес вырак Аляксандру Ганчарову, якога абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), піша «Вясна».

Судовы працэс, які пачаўся 28 лістапада, вяла суддзя Алена Міснік, але яго падрабязнасці пакуль невядомыя.

Па матэрыялах абвінавачвання, Аляксандр Ганчароў праз банкаўскі перавод перавёў грошы на фінансаванне дзейнасці Палка Кастуся Каліноўскага, які ваюе ва Украіне

Мужчыну пакаралі пяццю гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

Баранавічы: на вачах навучэнцаў каледжа асудзілі і закавалі ў кайданкі 48-гадовага мужчыну

У жыхара Кобрына за данат 60 даляраў здзёрлі 2000 рублёў. Але крыміналку ўсё роўна завялі

Гарадзенца асудзілі за каментар пра Лукашэнку ў ютуб-канале расійскага блогера

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Факт/адказаць/
02.12.2023
Калабаранты Масквы асудзілі Беларуса за падтрымку беларускага войска імя Кастуся Каліноўскага, якое змагаецца супраць расейскай акупацыі.
6
Кіяхі/адказаць/
02.12.2023
Факт, а чыво тут такога? Падумаіш распрадалі краіну, ўпірвой шло лі? Вунь Панятоўскі агулам каралеўства на ўнітаз у Пецярбургу паміняў, а чым мы горш?
03.12.2023
Ni treba Danacic *ekstremistau* ! Tolki cikava -adkul *jany* usio Vedaiuc ? Jak u Oruela=*Stareishy Brat soczyc za taboi* !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829