Знайсці
03.12.2023 / 18:589РусŁacБел

Атака Бондаравай на тарты для дарослых правалілася

Ленінскі РАУС Гродна праверыў акаўнт з тартамі, у якіх інфаказачка бачыла «прапаганду ЛГБТ», але ніякага правапарушэння не выявіў.

Адзін з тартоў для дарослых. Фота: інстаграм sladkiy_grodno

На вынікі разгляду свайго даносу Вольга Бондарава паскардзілася ва ўласным тэлеграм-канале. Пра гэта распавядае выданне Hrodna.life.

«Вось і цяпер намеснік начальніка АУС У. С. Вербаль чакана не здзівіў адпіскай аб тым, як у АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна «не выяўлена» фактаў правапарушэння, якое адносіцца да кампетэнцыі АУС, у вырабах, што рэалізуюцца піражэншчыцай Красько А. Л. 1995 г. н. МАРГ, значыць, выявіў, а АУС няма. Так і запішам: куды Міністэрству да цэлага райаддзела аблцэнтра?» — пакрыўдзілася інфаказачка.

Торт у форме пеніса, які не спадабаўся Бондаравай. Фота: інстаграм sladkiy_grodno

Тарты з аголенымі людзьмі. Фота: інстаграм sladkiy_grodno

Кандытарка рабіла тарты ў выглядзе мужчынскага пеніса і жартоўныя выявы аголеных людзей сталага ўзросту на торце. Вольга Бондарава напісала скаргу ў пракуратуру. Але больш за ўсё Бондараву абурыла наяўнасць вясёлкі і аднарога на дзіцячым торце. Яна перакананая, што гэта — «прапаганда ЛГБТ».

28-гадовая кандытарка з Гродна, якая вяла старонку «sladkiy_grodno», была вымушана выдаліць некаторыя допісы пасля нападак прарасійскай актывісткі.

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю пасля зваротаў Бондаравай прыйшлі да высновы, што такія тарты — гэта неэтычная інтэрнэт-рэклама.

Чытайце таксама:

Прарасійскія актывісты хочуць увесці рускую мову і ў метро

Бондарава атакавала яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры

Упаўнаважаны па справах рэлігій запярэчыў Бондаравай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
в рифму/адказаць/
03.12.2023
Но торт хотя бы можно съест

=,а бондарева  на--й сесть
0
Жвір/адказаць/
04.12.2023
Бобр, маеце рацыю. Але там зрух на сэксуальнае тэматыцы, а не "глебе", як кажуць, каму чаго не хапае. Ну, раней на платах малявалi, цяпер во на тортах. Занятак ідыёцкі, таму шмат каму спадабаецца (як і не спадабаецца))) у наш час, самі разумееце, але бяскрыўдны, каб ім абурацца і, тым больш, пераймацца. :)
0
Хадоркін/адказаць/
05.12.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829