Знайсці
04.12.2023 / 08:05РусŁacБел

Галоўчанка паляцеў ва Узбекістан

Беларуская ўрадавая дэлегацыя, якую ўзначаліў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, вылецела ва Узбекістан, дзе пройдзе пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве, піша БелТА.

Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Раман Галоўчанка возьме ўдзел ва ўзбекска-беларускім бізнэс-форуме.

Удзельнікі сустрэчы маюць намер разгледзець перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-ўзбекскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, правесці перамовы па пытаннях супрацоўніцтва ў самых розных сферах, гаворыцца ў паведамленні.

Праграмай візіту беларускай дэлегацыі прадугледжана таксама наведванне прадпрыемстваў у Самаркандзе.

Чакаецца, што там таксама адбудзецца рабочая сустрэча беларускага прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі з узбекскім калегам Абдулой Арыпавым.

Чытайце таксама:

Лукашэнка сказаў Сі Цзіньпіну, што Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031