Знайсці
04.12.2023 / 08:2020РусŁacБел

95% чалавек прагаласавалі на рэферэндуме за ўключэнне дзвюх трацін Гаяны ў склад Венесуэлы

Прэзідэнт Нікалас Мадура заявіў, што разам з героем нацыянальна-вызваленчай барацьбы Сімонам Баліварам Венесуэла «пойдзе вызваляць Гаяну-Эсэкіба».

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура выступае на мітынгу ў Каракасе пасля вынікаў рэферэндуму. Фота: Matias Delacroix / AP

На кансультатыўным рэферэндуме больш за 95% грамадзян станоўча адказалі на ўсе пяць пытанняў і выказаліся за адмову ад Парыжскага арбітражнага рашэння трацейскага суда 1899 года і за непрызнанне юрысдыкцыі Міжнароднага суда ААН для вырашэння тэрытарыяльнай спрэчкі з Гаянай, а таксама за «супрацьдзеянне незаконнаму распараджэнню Гаянай не дэлімітаваным з Венесуэлай марскім шэльфам».

95% і 93% удзельнікаў рэферэндуму прагаласавалі за стварэнне штата Гаяны-Эсэкіба і яго ўключэнне ў склад Венесуэлы з даваннем венесуэльскіх дакументаў грамадзянам, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі.

У рэферэндуме ўзялі ўдзел 10 554 320 чалавек, або больш за 50% грамадзян, якія маюць права голасу, паведаміў старшыня Нацыянальнай выбарчай рады Элвіс Амароса.

Прэзідэнт Нікалас Мадура павіншаваў венесуэльскі народ з перамогай на рэферэндуме.

Мапа Паўднёвай Амерыкі (паўночная частка), на якой адлюстраваны Венесуэла (жоўтым колерам) і Гаяна (чырвоным колерам). Аранжавым колерам пазначаны рэгіён Эсэкіба, які належыць Гаяне і на які прэтэндуе Венесуэла. Фота: SurinameCentral / Wikimedia Commons

«Няхай жыве перамога венесуэльскага народа! Няхай жыве кансультатыўны рэферэндум!» — абвясціў ён на мітынгу на плошчы імя Балівара ў цэнтры Каракаса, які трансляваўся па ўсіх каналах венесуэльскага тэлебачання.

«Мы зрабілі першыя крокі на новым гістарычным этапе, каб змагацца за тое, што належыць нам і вярнуць тое, што было пакінута нам вызваліцелямі — Гаяну-Эсэкіба». — падкрэсліў Мадура.

«Гэта першыя крокі на шляху да нацыянальнага адзінства», — дадаў прэзідэнт.

Мадура адзначыў, што амерыканская кампанія ExxonMobil і ўрад ЗША выдаткавалі шмат грошай, каб «сабатаваць рэферэндум, але ён адбыўся з вялікім поспехам».

Прэзідэнт Венесуэлы дадаў, што «адзіны пераможца на рэферэндуме — гэта народ Венесуэлы і суверэнітэт Венесуэлы, а прайгралі ўрад Гаяны, ExxonMobil і імперыя ЗША».

Мадура падкрэсліў, што разам з героем нацыянальна-вызваленчай барацьбы Сімонам Баліварам Венесуэла «пойдзе вызваляць Гаяну-Эсэкіба».

Чытайце таксама:

Нарастае напружанасць між Венесуэлай і Гаянай. Ці магчымая новая вайна?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
хтосьці/адказаць/
04.12.2023
Што за доўбень называе гэтую бздуру прэзідэнтам?
І чым вы пасля гэтага лепшыя за некаторыя заходнія выданні, што называюць так мясцовага мафіёзі?
0
Трымайма кулакі/адказаць/
05.12.2023
Есьць шанец, што Мадурка ўлезе і знойдзе..
0
Суровы расейскі дызайн/адказаць/
06.12.2023
Максим Дизайнер, у Аўганістане, калі Вы забылі, ужо вашыя, зь якімі ваш Лаўроў ручкаецца і запрашае на афіцыйныя спатканьні. Ня трэба, пане, так моцна абнюхвацца клеем і эпаксыднай смалой у часе дызайну.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031