Знайсці
04.12.2023 / 13:368РусŁacБел

Пасля спынення працы «Атласа» жыхары Слаўгарада не ведаюць, як даехаць у Магілёў

Пасля ўмяшання сілавікоў у працу буйнога аўтаперавозчыка «Атлас», які забяспечваў значную долю пасажырапатоку паміж раённымі цэнтрамі Магілёўшчыны і абласным цэнтрам, у мясцовых сталі ўзнікаць праблемы з тым, каб дабрацца ў абласны цэнтр. Праблему асцярожна падняла слаўгарадская раёнка «Прысожскі край».

Скрын відэа пра крымінальную справу супраць уладальнікаў агрэгатара перавозак «Атлас»

«Як цяпер дабірацца з Слаўгарада да Магілёва? Калі наладзіцца камфортнае спалучэнне з абласным цэнтрам?» — гэта пытанне, піша выданне, сёння хвалюе большасць слаўгарадчан.

Намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі Слаўгарадскага раёна Аляксандр Краснабаеў патлумачыў чытачам, што цяпер «удасканальваецца праца» аўтаперавозчыка і робіцца гэта для бяспекі пасажыраў і абароны іх правоў. Аляксандр Краснабаеў спаслаўся на нараду, праведзенай Аляксандрам Лукашэнка па гэтым пытанні.

«Відавочна, што ў гэты перыяд, калі ценявая частка пераходзіць на бок свету, рынак пасажыраперавозак крыху штарміць. Але ўсё гэта часова», — прыходзіць да высновы выданне.

Сёння стала вядома, што ў Маладзечне сілавікі спынілі працу дзвюх служб таксі. 

У лістападзе стала вядома, што КДБ распачаў вялікую справу кіроўцаў таксі і маршрутчыкаў за нявыплату падаткаў. Затрымалі 20 чалавек, якія, паводле КДБ, ужо кампенсуюць нанесеныя страты. На нарадзе 14 лістапада Лукашэнка анансаваў змены на рынку паслуг таксі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пан Усялян/адказаць/
04.12.2023
Будзеце на лазіках савецкіх ездзіць... Цярпілы... Вусатыя ўжо ўдасканалілі ўсё што толькі магчыма ўдасканаліць! Брава!
0
Край мой родны!/адказаць/
04.12.2023
Калхознік кіруе, яйкі прападаюць ці грэчка. Бульбу перабраць нармальна не можа!!
0
А можа так і трэба/адказаць/
04.12.2023
Пры лыкашызме ўсё стабільна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031