Знайсці
04.12.2023 / 16:22РусŁacБел

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сённяшні дзень з'яўляюцца палітвязнямі, складае 1453 чалавек.

Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Артур Панчанка, Іна Багдановіч, Руслан Казакевіч, Яўген Леанкоў, Юрый Хлебавец, Станіслаў Рубашэўскі, Вольга Жалабкова, Аляксандр Калін.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1453 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць не расце, а нават змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Муж Паліны Шарэнды-Панасюк расказаў пра хвалю салідарнасці з ёй

У Слоніме на «Белтрансгазе» адбыліся затрыманні

Селяніна з-пад Драгічына зноў затрымалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031