Знайсці
04.12.2023 / 23:486РусŁacБел

Звальняюць з працы энергічнага дырэктара Веткаўскага музея

Стала вядома, што не працягваюць канктракт з Пятром Цалко, дырэктарам Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава. Пра гэта паведамілі ў сацсетках.

Веткаўскі музей у тым ліку і дзякуючы Пятру Цалко быў адной з найбольш заўважных і актыўных рэгіянальных музейных устаноў.

«Велізарная колькасць відэалекцый, экскурсій, майстар-класаў, відэа-гутарак — той кейс, якім не могуць пахваліцца знакамітыя сталічныя музеі, а Веткаўскі можа, — з сумам адзначаюць у сацсетках. — Менавіта ў Гомельскім філіяле Веткаўскага музея, калі яе загадчыкам быў Пятро, з'явілася «Школка бытавога танца». Усе выдатна памятаюць «Гуканне вясны», «Ноч музеяў» «Летнікі па ткацтве» і велізарная колькасць вечарын, якія праходзяць у музеі».

Акрамя таго, у Веткаўскім музеі рупіліся пра папаўненне фондаў унікальнымі экспанатамі. Сярод іншага музей аб'яўляў зборы на набыццё цікавых прадметаў, і дабіваўся ў гэтым поспеху. Так, у мінулым годзе ўдалося такім чынам набыць ікону з выявай Божай Маці, якая з’яўлялася часткай Царскай брамы XIX стагоддзя, а дакладней створкай з наверша брамы.

А сёлета знайшлося і больш ранняе ды поўнае наверша з Царскай брамы. Дзве створкі брамы — дзве іконы з выявамі Божай Маці і Архангела Гаўрыіла. І на гэта таксама быў абвешчаны збор.

Чытайце таксама:

Веткаўскі музей працягвае збіраць грошы, каб набыць унікальны помнік іканапісу

Музей у Ветцы збірае сродкі на ўнікальны экспанат XVIII стагоддзя

Веткаўскі музей атрымаў у падарунак ад гамяльчанкі старадаўнюю сямейную ікону

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юрий/адказаць/
05.12.2023
Нам не нужны энергичные! Нам нужны вялые!
05.12.2023
Ёсік, / Takija nikomu ni ptrebny ! Sinjasneu Uladze ! Gary jano usio garam !
0
Кастусь/адказаць/
06.12.2023
Пятро , добра сябе абазначыў у 2020 у Менску  - не на плршчы ен быў і не з людзьмі а у логаве лукавага сустракаўся з яго халуямі і падтрымліваў рэжым! зараз мусіць накіруюць на іншую працу...!

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера