Знайсці
05.12.2023 / 08:11РусŁacБел

Оксфардскі слоўнік назваў «словам года» слоўца, якое карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод моладзі

Яно набыло шырокую папулярнасць сярод карыстальнікаў тыктока.

Фота: Arin Yoon for The Washington Post via Getty Images

Оксфардскі слоўнік англійскай мовы прызнаў словам 2023 года «rizz», якое карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод моладзі пакалення Z (якія нарадзіліся прыкладна з 1999 па 2012 год), піша Бі-бі-сі.

Rizz азначае наяўнасць у чалавека стылю, шарму, харызмы і прывабнасці, якія дазваляюць зачараваць і спакусіць сэксуальнага партнёра.

Rizz — не што іншае, як радыкальнае скарачэнне слова «харызма».

Гэты слэнгавы выраз таксама можа быць выкарыстаны ў якасці дзеяслова.

«To rizz up» азначае праявіць вышэйпералічаныя якасці, у тым ліку аказаць захапляльнае ўражанне, падтрымаўшы цудоўную размову.

Гэта слоўца набыло шырокую папулярнасць сярод карыстальнікаў тыктока. Кантэнт з хэштэгам Rizz атрымаў на гэтай сацсетцы мільярды праглядаў.

У спісе фіналістаў было восем слоў, уключаючы swiftie (заўзяты фанат спявачкі Тэйлар Свіфт), beige flag (у перакладзе «бэжавы сцяг», але гаворка тут пра характар: так называюць патэнцыйнага партнёра, які аказаўся сумным і зусім неарыгінальным) і situationship (неафіцыйныя рамантычныя ці інтымныя адносіны без пэўных абавязкаў паміж партнёрамі).

Кароткі спіс з васьмі слоў быў адабраны моўнымі экспертамі Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта (які публікуе Вялікі Оксфардскі слоўнік). Затым публіцы прапаноўвалася выбраць чатыры варыянты, якія прайшлі ў фінал, пасля чаго эксперты зрабілі канчатковы выбар.

Прэзідэнт Oxford Languages Каспер Гратвол заявіў, што папулярнасць выразу rizz даказвае, што словы і фразы, якія бяруцца з інтэрнэт-культуры, усё больш уваходзяць у паўсядзённы жаргон.

У 2020 годзе словам года па версіі Оксфардскага слоўніка англійскай мовы стаў выраз goblin mode («рэжым гобліна»), які набыў папулярнасць падчас лакдаўнаў.

Але не ўсе слоўнікі прызнаюць словамі года новыя слэнгавыя выразы. У лістападзе складальнікі слоўніка Collins Dictionary назвалі выразам 2023 года «штучны інтэлект».

Чытайце таксама:

Слоўнік Merriam-Webster назваў «слова года»

Кембрыджскі слоўнік назваў слова 2023 года

Брытанскі слоўнік Collins назваў слова года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031