Знайсці
05.12.2023 / 16:08РусŁacБел

«Мы з мужам зараз з'язджаем на Акрэсціна». Былых палітвязняў арыштавалі ў Мінску на пяць сутак

Інфармацыя пра пра Анастасію Малашук і Аляксея Кедыша з'явілася на Instagram-старонцы брэнда Piu ceramics.

«Мы з мужам зараз з'язджаем на 5 сутак арышту на Акрэсціна (такое рашэнне інспекцыі). У сувязі з гэтым вымушаная адмена заняткаў і наведванняў майстэрні. Вернемся да працы ў панядзелак 11 снежня».

Керамістку і заснавальніцу брэнда Piu ceramics Анастасію Малашук і яе мужа Аляксея Кедыша абвінавацілі паводле арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі», піша «Вясна».

Чытайце таксама:

У Глыбоцкім раёне далі восем сутак грамадзянцы Расіі за лайкі ў «Аднакласніках»

Пастара Васіля Трубчыка аштрафавалі

У Слоніме на «Белтрансгазе» адбыліся затрыманні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829