Знайсці
06.12.2023 / 10:20РусŁacБел

Гэта не балон. Што стала прычынай выбуху ў доме ў аграгарадку Захарнічы, дагэтуль невядома

МНС 5 снежня позна ўвечары паведаміла пра выбух у аграгарадку Захарнічы Полацкага раёна. Выратавальнікі меркавалі, што гэта выбухнуў балон. Але спецыялісты «Полацкгаза» абверглі гэта.

Паводле «Полацкгаза», цэласнасць балона звадкаванага газу і двухканфорачнай пліты не парушана. Краны на пліце і вентыль газавага балона зачыненыя.

Расследаванне працягваецца. Што стала прычынай выбуху, пакуль невядома.

Учора каля 19:30 у адной з кватэр двухпавярховага дома ў аграгарадку Захарнічы адбыўся выбух.

Жыхары васьмікватэрнага дома — 13 чалавек — былі эвакуяваныя. Трое дастаўлены ў Полацкую цэнтральную гарадскую бальніцу: двое дарослых і дзіця.

13-гадовы падлетак шпіталізаваны з гіперглікеміяй (стан, калі ў крыві хворага на цукровы дыябет павышаецца ўзровень глюкозы). Жанчына 1940 года нараджэння і мужчына 1976 года нараджэння дастаўлены ў бальніцу з траўмамі. У пенсіянеркі стан сярэдняй ступені цяжкасці, у мужчыны — цяжкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031