Знайсці
06.12.2023 / 12:066РусŁacБел

«Павінны стаяць побач з Лукашэнкам». Гайдукевіч выказаўся пра ролю кішэнных партый

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі падзяліўся з БелТА думкай пра тое, што «ва ўсе часы беларусы і расіяне гуртуюцца вакол лідара».

«Гэтыя санкцыі Захаду і барацьба супраць Беларусі, Расіі не ўлічылі нашага менталітэту. У нас ва ўсе часы цяжкія заўсёды было згуртаванне вакол лідара. Хай гісторыю вучаць, — упэўнены Алег Гайдукевіч. — Я езджу па Маскве, сустракаюся з лідарамі фракцый Дзяржаўнай думы Расіі. Яны шмат спрачаюцца і спрачаліся, асабліва да ўсіх гэтых падзей. Цяпер яны як адзін усе стаяць побач з прэзідэнтам і кажуць: мы па праграмах паспрачаемся потым».

«Вярнуся да нашых партый. Часам кажуць, што партыі падобныя, яны ўсе падтрымліваюць Лукашэнку. Вы што, не разумееце, што адбываецца цяпер? Што краіну ціснуць, хочуць задушыць санкцыямі, знішчыць, спробы тэрактаў адбываюцца, КДБ змагаецца. А мы тут зробім палітычную гаварыльню і дэбаты пра глупства? Мы падэбатуем, але сёння мы ўсе, лідары партый, абавязаны стаяць побач з Лукашэнкам, якога выбраў народ, і па іншаму не бывае», — выказаўся старшыня ЛДПБ.

На пачатку 2023 года ў Беларусі было 15 партый, пасля перарэгістрацыі і стварэння праўладнай партыі «Белая Русь» у краіне зарэгістраваныя чатыры партыі: «Белая Русь» (старшыня Алег Раманаў), Ліберальна-дэмакратычная партыя (Алег Гайдукевіч), Камуністычная партыя Беларусі (Аляксей Сокал), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (Аляксандр Хіжняк). Усе апазіцыйныя партыі былі ліквідаваныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
13
0
Вы павінны ляжаць/адказаць/
06.12.2023
Што ж у яго ўсё рукі ў кулачку
06.12.2023
дарэчы, у гэты кулачок нешта так і просіцца... падобнае на мікрафон)
0
Чаушэску/адказаць/
07.12.2023
Прыйдзе час стануць побач.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера