Знайсці
06.12.2023 / 13:2938РусŁacБел

«Каліноўскі не герой Вялікай Айчыннай вайны». Чыноўнікі тлумачаць, чаму пераназвалі гімназію ў Свіслачы

Да перайменавання ўстановы імя Кастуся Каліноўскага ў гонар Праскоўі Васіленкі спрычынілася прарасійская актывістка Вольга Бондарава. Пераназвалі гімназію цішком.

Рашэнне аб перайменаванні свіслацкай гімназіі было прынятае 1 снежня. Афіцыйных паведамленняў аб тым, што навучальная ўстанова змяніла сваё імя, не было. Пра тое паведамілі «Нашай Ніве» чытачы.

Па іх словах, кіраўніцтва гімназіі тлумачыць пераназванне тым, што

«паводле дакументаў аб прысваенні імені ўстанове адукацыі прыярытэт аддаецца героям Вялікай Айчыннай вайны, а сваякі згодныя, каб навучальная ўстанова насіла іх прозвішча».

«Сваякі нашай зямлячкі Пашы Васіленкі пагадзіліся і далі матэрыялы пра яе. Таму і прайшла працэдура перайменавання», — працытаваў супрацоўніцу адміністрацыі наш чытач.

Імя Кастуся Каліноўскага свіслацкай школе № 1 было прысвоена ў 1987 годзе пастановаю Міністэрства асветы БССР. У 2005 годзе школу рэарганізавалі ў гімназію, пакінуўшы ёй імя героя беларускай гісторыі.

Кастусь Каліноўскі ў летапісе навучальнай установы пазначаны як славуты выпускнік. Скончыў яе ў 1855 годзе. Пра яго напісана, што ён нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета (цяпер Беластоцкае ваяводства Польшчы) і быў кіраўніком паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі, Польшчы і Літве. Згадваецца, што Каліноўскі — паэт і публіцыст.

У аддзеле адукацыі Свіслацкага райвыканкаму на пытанне аб прычынах пераназвання гімназіі адказалі, што

«асоба Каліноўскага на сённяшні дзень не з'яўляецца такой папулярнай, таму і прынялі такое рашэнне».

Паводле чыноўнікаў, меркаванне аб непапулярнасці Кастуся Каліноўскага падтрыманае на ўзроўні вобласці і рэспублікі.

Праскоўя Васіленка — падпольшчыца, закатаваная гітлераўцамі ў 21 год. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР дзяўчына ўступіла ў камсамол, у калгасе рабіла трактарысткай. Падчас вайны дапамагала партызанам.

Свіслацкая гімназія — адна з найстарэйшых установаў адукацыі Гродзеншчыны. Яе адкрылі 18 верасня 1804 года.

Паводле Motolko.help, у гімназіі быў школьны музей з экспазіцыяй, прысвечанай жыццю Каліноўскага і паўстанню 1863 года, там жа быў і яго бюст, але цяпер нічога гэтага няма.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

У Свіслачы Каліноўскага ведаюць лепей, чым Леніна

«Каліноўскі — вельмі важная постаць, але паўстанне 1863-га было катастрофай» — Латышонак

Муж Вольгі Бондаравай пра жонку: Характар у яе такі

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Проста жыхар/адказаць/
07.12.2023
Дзе ганьба?, у польскай Гдыні ёсць вуліца Янкі Брыля, напрыклад. А Каліноўскі - беларускі дзеяч, а не польскі. Менавіта ён увёў назву Беларусь у палітычны ўжытак датычна сучаснай тэрыторыі Беларусі (і трошкі болей).
Падрабязней у кнізе Сяргея Абламейкі "Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі".
0
Калиновский это Беларусь/адказаць/
07.12.2023
За Лукашенко, в настоящее время быть (или стать) католиком - несомненно более нравственно и перспективно, чем быть вениаминовцем. Лукашенко своей деятельностью порочит даже то прогрессивное, что было у советской власти. Еще совсем недавно трудно было себе представить, что он может до такого скатиться. А катится он в тоталитаризм. Таким не место в Европе.
0
Внук офицера Вермахта/адказаць/
07.12.2023
Большевистские изверги опять показали свою дремучесть и совковость.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829