Знайсці
06.12.2023 / 16:16РусŁacБел

Для пацярпелай у ДТЗ беларускай журналісткі сабралі каля 4000 даляраў

Завяршыўся збор сродкаў для беларускай журналісткі Юліі Цяльпук, якая трапіла ў цяжкую аварыю ў Польшчы. Для дапамогі жанчыне сабралі 16 тысяч злотых (каля 4 тысяч даляраў), хоць ад пачатку было закладзена 5 тысяч злотых.

Юлія Цяльпук

Трапіўшы ў сур'ёзнае ДТЗ, Юлія Цяльпук перанесла складаную аперацыю. Сродкі збіраліся, каб дапамагчы ёй з адвакатам, лекамі і рэабілітацыяй.

Юлія Цяльпук скончыла журфак БДУ. Да 2002-га працавала ў перыядычным друку, потым — у рэкламе, рабіла календары, каталогі і ўлёткі для прадпрыемстваў і фірмаў, лагатыпы і банеры. Паралельна вучылася фатаграфіі.

У канцы 2008 года пераехала ў Варшаву працаваць на «Белсат».

Чытайце таксама:

Беларусы назбіралі па 100 еўра на кожнае дзіця палітвязняў

Карціна з коцікамі за 1000 еўра і гербарый за 250. Якія лоты прадалі на аўкцыёне, каб сабраць грошы на падарункі дзецям палітвязняў

«Байсол» у 2022-м перадаў рэпрэсаваным каля 2 мільёнаў еўра, цяпер ідзе збор дзецям палітвязняў

«Незнаёмка прыйшла і дала 500 даляраў». Гісторыі таго, як беларусы дапамагаюць землякам у бядзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829