Знайсці
06.12.2023 / 17:04РусŁacБел

Беларускае прадпрыемства трапіла пад новыя санкцыі Вялікабрытаніі

Вялікабрытанія чарговы раз пашырыла санкцыі супраць Расіі і Беларусі. Яны закранулі «прадпрыемствы ў Беларусі, Кітаі, Сербіі, Турцыі, ААЭ і Узбекістане, якія працягваюць падтрымліваць незаконнае ўварванне Расіі ва Украіну», гаворыцца ў прэс-рэлізе брытанскага ўрада.

У асноўным у пераліку, у які патрапілі 25 фізічных асоб і 21 кампанія — расіяне, але ў ім ёсць і беларускае «Канструктарскае бюро «Дысплэй». У дачыненні да яго ўвялі санкцыі з прычыны паставак прадукцыі для ВПК Расіі і расійскай арміі.

Канструктарскае бюро «Дысплэй» з Віцебска займаецца выпускам відэаманітораў, якія могуць прымяняцца ў тым ліку і ў вайсковых мэтах. Акрамя таго, яно займаецца выпускам ударных беспілотнікаў тыпу «Квадра-1400» і «Баражавальная труба», што выкарыстоўваюцца беларускай арміяй.

З 2007 года КБ «Дысплэй» распрацоўвае аўтаматызаваны дыстанцыйна кіраваны назіральна-агнявы комплекс «Адунок», аснашчаны камерамі, цеплавізарам і лазерным дальнамерам — такая сістэма ўсталёўваецца на паваротную вежу і дазваляе праводзіць кругавое назіранне і паражэнне мэтаў.

Акрамя таго, з нерасійскіх рэзідэнтаў у спіс уключаны шэраг юрыдычных асобаў ААЭ, якія маюць дачыненне да марскіх перавозак, тры кітайскія кампаніі і па адной кампаніі з Сербіі, Узбекістана і Турцыі.

Чытайце таксама:

Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі

«П'янкое віно «жаданае за рэальнае» прыводзіць да цяжкога і працяглага пахмелля» — Стрыжак пра перспектывы вызвалення палітвязняў

«Мы назіраем ​​беспрэцэдэнтную актыўнасць беларускіх спецслужбаў». Кіраўнік ДДБ Літвы выступіў за ўніфікацыю санкцый да беларусаў і расіян

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031