Знайсці
07.12.2023 / 09:501РусŁacБел

Хто можа перамагчы Бондараву і на каго ўплывае Азаронак

У новым выпуску «Ток» сацыёлаг Генадзь Коршунаў разважае пра грызню лукашэнкаўцаў і ўсёдазволенасць вядомай інфаказачкі.

Вольга Бондарава. Фота: сацыяльныя сеткі

Хто можа перамагчы Бондараву

На погляд Коршунава, Бондарава — гэта варыянт гарадской вар'яткі, якая трапіла ў дзяржаўнае рэчышча. Такіх, як Бондараву і Азаронка, складана прыцішыць нават іх кампаньёнам, бо праз гэта могуць узнікнуць падазрэнні. Таму, лічыць сацыёлаг, «ад яе будуць хутчэй дыстанцыявацца, так, каб не запэцкацца. Але, каб спыніць, трэба, каб яе моцна занесла (а гэта ўжо здаралася)».

На думку сацыёлага, пры круцейшым заносе Бондаравай скажуць «стоп» і «закрыюць капітальна». Але, лічыць Коршунаў, гэта малаімаверна.

Ці мае ўплыў на беларусаў ашалелая прапаганда

Ва ўплыве прапагандыстаў накшталт Азаронка, Гладкай, Лебедзевай на грамадскае меркаванне Генадзь Коршунаў вельмі сумняваецца. «Яны могуць уплываць на такіх жа прапагандыстаў, як яны самі, і на некаторую частку адміністрацыі, магчыма, на кіраўнікоў райвыканкамаў, аблвыканкамаў. На грамадства цалкам — не».

Коршунаў прыгадвае: «Калі я жыў ва Украіне, у адной кампаніі ўкраінцу паказалі Азаронка. Ён паглядзеў, засмяяўся і кажа: «Файны стэндап». Яму адказалі, што гэта не стэндап а аналітык. Ён не зразумеў. Гэта ж зварʼяцелы паток нечага, што нават думкамі не назавеш. Калі ж яму паказалі, што гэта перадача на дзяржаўным тэлебачанні, хлопец проста «выпаў».

Сацыёлаг адзначае, што бываюць выпадкі, калі людзі, якія талерантна адносяцца да ўлады, паглядзеўшы на Азаронка, гавораць: «Калі ён з гэтай каманды, то мне не разам з імі. Я хутчэй буду ад іх далей».

Чаму лукашэнкаўцы грызуцца між сабой

На меркаванне Коршунава, лукашэнкаўцаў насамрэч нічога не яднае.

Вадзім Гігін, Андрэй Крываносаў, Аляксандр Барсукоў, Наталля Эйсмант, Аляксандр Шпакоўскі. Фота: сацсеткі

Калі ў іх апанентаў ёсць каштоўнасці, агульныя мэты, то ў лагеры лукашэнкаўцаў гэта «грошы, улада, барацьба за ўвагу першага крэсла і, пэўна, страх». «Зместу, стратэгіі, каштоўнасцяў няма. І таму, як галодныя сабакі, адно з адным лаяцца, грызуцца. Няхай грызуцца. Гэта добра».

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Бабілон/адказаць/
07.12.2023
Тое што вертухайль ня мае ідэалогіі не замяняе той факт што большасьці беларусаў начхаць на будучыню. Большасьць жыве адным днём. Такія ж "аднаднеўкі" вылязаюць у стан "лідараў" пратэсту. Якія на хвалі палітычнага хайпа займаюцца чым заўгодна толькі не вяртаньнем Беларусі ў дэмакратычнае рэчышча. І так 30 год, кожны вылазіць на такіх як "адухатваронная" Бондарава і Сонцападобны партайгеноссе і без рэальнага плана дзей, гістарычнага русла, ды й наагул без чаго недзь нацыянальна-арыентаванага, адштурхоўваюць асоб якія маюць нераканаўчыя абгрунтаваньні ад фінансавых патокаў пад прыкрыцьцем, мы "змагаемся"… і планаў штосьці мяняць у іх няма, так як і дзеючая акупацыйная адмінісрацыяя пры зьменах у палітычна-грамадскім жыцьці ў іх няма будучыні. Таму ў беларусаў не адна а дзьве праблемы: палітычны баласт "аля лідэры" ну і гаварашчая галава. Карацей паміж молатам і накавальняй
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031