Знайсці
07.12.2023 / 11:002РусŁacБел

Прэміяй Буша — Тэтчэр узнагародзілі двух беларускіх палітвязняў і Ціханоўскую

Атрымліваючы прэмію ў Вашынгтоне, беларуская лідарка адзначыла, што прысвячае прэмію тым, у каго аднялі свабоду.

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская і два палітзняволеныя лідары дзвюх партый краіны атрымалі прэмію імя прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага і прэм’ер-міністаркі Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр «За свабоду» Міжнароднага дэмакратычнага саюза (IDU).

Аб прысуджэнні траім беларусам прэстыжнай прэміі паведаміў Радыё Свабода галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Правацэнтрысцкія партыі Беларускі народны фронт (БНФ) і Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП), якія да свайго турэмнага зняволення ачольвалі Рыгор Кастусёў і Мікалай Казлоў адпаведна, уваходзяць у Міжнародны дэмакратычны саюз.

Атрымліваючы прэмію ў Вашынгтоне, Ціханоўская адзначыла, што прысвячае прэмію тым, у каго аднялі свабоду: беларускім палітвязням, у тым ліку Алесю Бяляцкаму, Марыі Калеснікавай, Мікалаю Статкевічу, Арцёму Лябедзьку. Яна дадала, што ўзнагарода паказвае беларускім палітвязням, што пра іх памятаюць.

Палітык падкрэсліла, што на беларусаў «палююць за іх палітычныя погляды, любоў да сваёй краіны, любоў да дэмакратыі і свабоды», адзначыўшы, што гэта адбываецца ў цэнтры Еўропы і гэта жудасна.

Узнагароду Буша — Тэтчэр «За свабоду» ўручаюць за асаблівы ўнёсак у прасоўванне каштоўнасцяў дэмакратыі і правоў чалавека.

Мікалай Казлоў за кратамі з 27 ліпеня 2022 года. У лютым 2023 года яго асудзілі на 2,5 года турмы. Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года, ён адбывае 10-гадовы турэмны тэрмін, сутыкаючыся з неаказаннем медычнай дапамогі за кратамі (палітык мае анкалагічную хваробу). 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Андрусь/адказаць/
07.12.2023
Больш арганічнай была б назва імя Рэйгана-Тэтчэр, бо спадар Буш-старэйшы належыў да прыхільнікаў паслаблення, але захавання СССР. Ўсе памятаюць ягоную неўдалую прамову ў былым ВС УССР, у якой ён заклікаў дэпутатаў незалежнасці пакінуць Украіну ў складзе СССР. Пра падобны ціск з Вашынгтону ўзгадваў таксама спадар Пазняк. Але ўсё роўна любая увага і павага да дэмакратычнай Беларусі з боку сусветнай дэмакратычнай супольнасці застаецца вельмі зважнайй.
0
даведка /адказаць/
07.12.2023
И по чистой случайности премию получили в основном родственнички политиков, включая младшего Лебедько.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031